Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І было за дзён Агаза, сына Ёфама Узянка, караля Юдэйскага: узышоў Рэцын, кароль Арамскі, і Пека Рэмалёнак, кароль Ізраельскі, на Ерузалім, каб ваяваць ізь ім; але не маглі заваяваць яго.
2 І было наказана дому Давідаваму, кажучы: «Арам аблёг разам ізь Яхрэмам». І захісталася сэрца ягонае й сэрца люду ягонага, як хістаюцца лесавыя дзервы ад ветру.
3 І сказаў СПАДАР Ісаі: «Ідзі ж наўпярэймы Агазу, ты а сын твой Шэар-Яшуў, на канец вадаводу вышняе копані, па дарозе да валельнага поля,
4 І скажы яму: “Сьцеражыся й будзь супакойны; ня бойся й хай ня кволее сэрца твае ад двух хвастоў гэтых курачых галавешак, ад палкага гневу Рэцына а Арама а Рэмалёнка.
5 Затым што зраджаюцца на ліха супроці цябе Арам, Яхрэм а Рэмалёнак, кажучы:
6 ‘Зыйдзем на Юдэю, уцісьнем яе, і расьсячэм сабе, і пастановім за караля Тавеленка’;
7 Дык гэтак кажа Спадар СПАДАР: “Ня станецца, ня будзе;
8 Бо галава Араму Дамашк, і галаве Дамашку Рэцын, і ўжо за шасьцьдзясят пяць год Яхрэм перастаў быць народам;
9 І галава Яхрэма Самара, і галаве Самары Рэмалёнак. Калі вы ня верыце, то затым, што вы ня верныя”».
10 І казаў далей СПАДАР Агазу, кажучы:
11 «Прасі сабе знаку ў СПАДАРА, Бога, свайго; прасі сабе альбо глыбокага, альбо высокага».
12 Але Агаз сказаў: «Ня буду прасіць і ня буду спакушаць СПАДАРА».
13 І сказаў: «Слухайце ж, доме Давідаў: мала вам таго, што вы тамуеце людзёў, вы тамуеце Бога майго;
14 Затым Спадар Сам дасьць вам знак: вось, тая Дзявушчая зачнець а народзе Сына, і назавець імя Ягонае: Імануель.
15 Маслам а мёдам Ён будзе жывіцца, пакуль ня прыдбае веды адкідаць благое й абіраць добрае.
16 Але ўперад, чымся Хлопчык прыдбае веду адкідаць благое й абіраць добрае, будзе пакінена тая зямля, каторай ты баішся, двума каралямі яе.
17 Прывядзець СПАДАР на цябе а на люд твой а на дом айца твайго дні, якая ня прыходзілі з часу адпаду Яхрэма ад Юдэі, — караля Асырскага».
18 І будзе таго дня: засьвішча СПАДАР мусе, што ў канцу азёраў Ягіпецкіх, і пшчале, што ў зямлі Асырскай;
19 І прылятуць, і сядуць усі ў спустошаных далінах, і ў раськепінаў скалаў, і на ўсіх бадзючых кустох, і на ўсіх пасьцьбішчах.
20 Таго дня Спадар аголе галяком, нанятым на тым баку ракі, каралём Асырскім, галаву а валасы на нагах і спабудзе нават барады;
21 І будзе таго дня: людзіна будзе карміць адну цяліцу і дзьве авечкі;
22 І гэта станецца, бо зь лішніцы малака, што яны дадуць, ён будзе есьці масла, бо маслам а мёдам будуць жывіцца ўсі, засталыя на зямлі.
23 І будзе таго дня: кажнае месца, ідзе была тысяча вінных розкаў на тысяча срэбнікаў, будзе пад церням а бадзючым кустоўям.
24 Зь дзідамі а стрэламі прыйдуць туды, бо ўся зямля абернецца ў церневае а бадзючае кустоўе.
25 І на ні водную гару, што капалася нарогам, ты ня ўзыйдзеш, баючыся церневага а бадзючага кустоўя; і будзе гэта на выган валом і на таптаньне авечкам.

Відзень прарокі Ісаі, 7 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.