Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Бяда тым, што зыходзяць да Ягіпту помачы, і здаюцца на коні, і спадзяюцца на цялежкі, бо яны чысьленыя, і на коньнікаў, бо яны вельма дужыя, а не аглядаюцца на Сьвятога Ізраелявага і СПАДАРА ня шукаюць.
2 Ён, адылі, таксама мудры; і навядзець ліха, і ня возьме назад слоў Сваіх, але паўстане супроці дому ліхадзеяў і супроці помачы тым, што дзеюць бяспраўе.
3 І Ягіпцяне — людзі, а ня БОГ; і коні іхныя — мяса, а ня дух. Як СПАДАР выцягне руку Сваю, спаткнецца памагатыр, і паваліцца памаганы, яны абодва загінуць.
4 Бо гэтак сказаў СПАДАР імне: як равець леў а левянё над здабыткам сваім, хоць бы зьберлася супроці яго поўна пастухоў, ня пужаецца голасу іхнага й не лякаецца множасьці іх; так СПАДАР войскаў зыйдзе ваяваць за гару Сыён і за ўзгоркі яе.
5 Як птушкі лётаючыя, так абароне СПАДАР войскаў Ерузалім, абароне а выбаве, пройдзе а ўратуе.
6 Навярніцеся да Тога, ад Каторага далёка адвярнуліея сынове Ізраелявы;
7 Бо таго дня кажная людзіна адкіне свае срэбныя балваны й свае залатыя балваны, зробленыя вашымі рукамі на грэх.
8 І паваліцца Асур ад мяча нялюдзкога, і меч не чалавекаў выгубе яго, і ён уцячэць ад мяча, і дзяцюкі ягоныя стануць падачкамі.
9 «І ён із страху прабяжыць міма свайго ўмацаваньня, і князі ягоныя будуць дрыжэць перад сьцягам», — агалашае СПАДАР, Каторага цяпло на Сыёне, і печ Ягоная ў Ерузаліме.

Відзень прарокі Ісаі, 31 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.