Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Цяжар узглядам Тыру. — Плачча, караблі Таршышу; бо ён абураны, бо няма ані дамоў, ані ўходаў. Ізь зямлі Кітымскае абешчана ім.
2 Маўчыце, жыхары абтоку! купцы сыдонскія, па мору плаваючыя, напоўнілі цябе.
3 Па вялікіх водах насеньне Шыгору, жніво ракі, прыносілі да яго; ён быў месцах гандлю народаў.
4 Саромся, Сыдоне, бо мора гукала, моц мора, кажучы: «Ня труднілася я, і не радзіла, і ня жывіла дзяцюкоў ані гадавала дзяўчаты».
5 Як дойдуць галасы да Ягіпту, будуць дрыжэць на ведамку праз Тыр.
6 Пераходзьце да Таршышу, плачча жыхары абтоку!
7 Ці гэта вясёлае места вашае? Зь дзён старавечных век яго. Ногі ягоныя нясуць яго далёка жыць.
8 Хто прызначыў гэта праз Тыр карануючы, каторага купцы — князі, каторага таргачы — пачэсьлівыя зямлі?
9 СПАДАР войскаў прызначыў гэта, каб засарамаціць пыхатасьць кажнае славы, каб паніжыць усіх значных зямлі.
10 Прайдзі зямлю сваю, як рака, дачка Таршышу нямаш болей пояса.
11 Ён выцягнуў руку сваю на мора, патрос каралеўствы; СПАДАР даў расказаньне да Канаана, зьнішчыць гарады ягоныя.
12 І сказаў: «Ты наперад ня будзеш цешыцца, зганьбеная дзеўка, дачка Сыдону! Устань, перайдзі да Кітымлян; і там ня будзеш мець супакою».
13 Вось зямля Хальдэяў. Гэтага люду ня было; Асыранін заклаў яго тым, што жывуць на пустыні. Яны пастанавілі абложныя вежы, разбурылі яго палацы, абярнулі яго ў разьвярненьні.
14 Плачча, каралі таршыскія, бо ваша сіла разбурана.
15 І станецца таго дня, што Тыр будзе забыты семдзясят год, подле дзён аднаго караля; на канцу семдзясят год, будзе Тыру, як у песьні празь бязулю:
16 «Вазьмі гарпу, абыйдзі места, забытая бязуля; грай прыемна, пяі шмат песьняў, каб ўспомнелі цябе».
17 І станецца, як мінець семдзясят год, што СПАДАР даведаецца да Тыру, і ён зьвернецца да свае бязульнае платы, і будзе бязулстваваць із усімі каралеўствамі сьвету на відзе зямлі.
18 І тавар ягоны, і прыдбаньне ягонае будуць пасьвячаны СПАДАРУ, ня будуць зьбіраны да скарбніцы ані хаваны; бо тавар ягоны будзе дзеля жывучых перад СПАДАРОМ, каб досыць пасілкаваліся, і на трывалкія ўборы.

Відзень прарокі Ісаі, 23 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.