Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Запяю Любоваму свайму песьню Любовага свайго празь вінішча Ягонае. Вінішча было Любовага майго на версе вельма ўродлівае гары;
2 І агарадзіў яго, і ачысьціў яго ад каменьня, і пасадзіў у ім выборныя вінныя розкі, і пастанавіў вежу сярод яго, і таўчэльню вычасаў у ім, і ждаў, пакуль яно дасьць сьпелыя вінныя ягады; але яно дало дзікое віно.
3 І цяпер, жыхары Ерузаліму й мужы юдэйскія, рассудзіце Мяне зь вінішчам Маім.
4 Што можна было яшчэ зрабіць вінішчу Майму, чаго Я не зрабіў яму? чаму, як я ждаў, што яно дасьць сьпелыя вінныя ягады, яно дало дзікое віно?
5 Цяпер-жа Я паведамлю вам праз тое, што Я зраблю вінішчу Свайму: адыймецца ад яго жываплот, і яно будзе спалена; абурыцца агарожа, і яно будзе стаптана;
6 Пакіну яго спустошаным; ня будуць яго абразаць ані ўрабляць; і ўзыйдуць на ім бадзючыя расьліны а цернь, і раскажу булаком ня ліць на яго дажджу;
7 Бо вінішча СПАДАРА войскаў — дом Ізраеляў, і мужы юдэйскія — прыемныя саджэнікі Ягоныя; і Ён ждаў суду, але, вось — уціск; — справядлівасьці, але, вось — галашэньне.
8 Гора вам, прылучаючыя дом да дому, бліжачыя поле да поля, аж няма месца, каб вам адным жыць на зямлі.
9 У вушы імне сказаў СПАДАР войскаў: «Шмат якія дамы будуць спустошаны, вялікія а добрыя — бяз жыхара;
10 Бо дзесяць дзялёнак вінішча дадуць адзін бат, і гомер насеньня дасьць ефу».
11 Гора тым, што ўстаюць рана нараніцы, каб гнацца за хмельным напіткам, застаюцца да познага вечара, пакуль віно распале іх.
12 І была гарпа а гусьлі, тымпан а дудка, і віно на чэсьцях іхных; але на справу СПАДАРОВУ не глядзяць і дзейнасьці рук Ягоных ня бачылі.
13 Затым люд Мой быў палонены з прычыны няведаньня, і шчасьлівыя іхныя памруць із голаду, і множасьць іх ссохне ад смагі.
14 За тое пашырыў шэоль душу сваю і надзвычайна рашчыніў ляпу сваю; і зыйдуць да яго слава іхная, і груд іхны, і гом іхны, і тый, што цешыцца зь яго.
15 І чалавек загбаецца, і людзіна паніжыцца, і вочы пыхатых будуць паніжаны;
16 І будзе ўзьвялічаны на судзе СПАДАР войскаў, і БОГ сьвяты ўсьвяціцца ў справядлівасьці.
17 Тады ягняты будуць пасьціцца подле звычаю, і пустыя месцы ўродлівае зямлі будуць есьці чужнікі.
18 Гора тым, што прыцягаюць бяспраўе паварозамі марнасьці і грэх бы цялежкавымі паварозамі,
19 Каторыя кажуць: «Хай Ён пабарзьдзіць, прысьпяшыць справу Сваю, каб мы бачылі, і хай дабліжыцца, і хай прыйдзе рада Сьвятога Ізраелявага, і пазнаем».
20 Гора тым, што завуць ліха дабром і дабро ліхам, што маюць цямноту за сьвятліню і сьвятліню за цямноту, маюць гаркое за салодкае і салодкае за гаркое.
21 Гора мудрым у вачох сваіх і разумным перад самымі сабою.
22 Гора тым, што дужыя піць віно і моцныя мяшаць хмельны напітак,
23 Каторыя праўдзяць нягоднага за лапан і ў справядлівых адбіраюць справядлівасьць.
24 Затым, як цяпло жарэць жнеўнік, і поламя нішча ўмецьце, так карэнь іхны будзе, як гнільлё, і квет іхны, як пыл, падыймецца; бо яны адкінулі Права СПАДАРА войскаў і пагрэбавалі словам Сьвятога Ізраелявага.
25 І затым загарэўся гневам СПАДАР на люд Свой, і выцягнуў руку Сваю на яго, і зразіў яго; і здрыгануліся горы, і трупы іх сталі як нечысьць сярод вуліцаў; пры ўсім тым гнеў Ягоны яшчэ ня сьціх і рука Ягоная яшчэ выцягнена.
26 І падыйме сьцяг народам здалеку, і сьвісьне яму ад краю зямлі, і вось, ён борзда а лёгка стане.
27 Ня будзе ў ім стомленага ані таго, што спатыкаецца; ён ня будзе дрымаць і ня будзе спаць; пояс ня здыймецца ізь сьцёгнаў ягоных, і рэмень не адарвецца ад чаравікаў ягоных;
28 Стрэлы ягоныя зайстраны, і ўсі лукі ягоныя напяты; капыты коні ягоных, як крэмень уважаць будуць, і цялежкі — як віхор;
29 Равеньне іхнае, як лявінае; яны будуць раўсьці, як левяняты; але, яны будуць выць, і схопяць здабытак, і ўцячэць, і ніхто ня вывальне.
30 І будуць выць на яго таго дня, як вык мора; і як гляне на зямлю, во цямнота, уціск, і сьвятліня сьцямнела на булакох яе.

Відзень прарокі Ісаі, 5 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.