Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І сказаў Давід: «Ці няма яшчэ каго, хто застаўся з дому Саўлавага? я зрабіў бы яму ласку дзеля Ёнафана».
2 У доме Саўлавым быў слуга, наймя Цыва; і гукалі яго да Давіда, і сказаў яму кароль: «Ці ты Цыва?» I тый сказаў: «Я, слуга твой».
3 I сказаў кароль: «Ці няма яшчэ каго з дому Саўлавага? я зрабіў бы яму ласку Божую». I сказаў Цыва каралю: «Ё яшчэ Ёнафанёнак, кульгавы».
4 I сказаў яму кароль: «Ідзе ён?» I сказаў Цыва каралю: «Вось, ён у доме Махіра Аміеленка ў Лодэвару».
5 I паслаў кароль Давід, і ўзялі яго з дому Махіра Аміеленка, з Лодэвару.
6 I прышоў Мефівошэф, сын Ёнафана Саўлянка, да Давіда, і паў на від свой, пакланіўся. I сказаў Давід: «Мефівошэфе!» I сказаў тый: «Во слуга твой».
7 I сказаў яму Давід: «Ня бойся: я зраблю, зраблю табе ласку дзеля айца твайго Ёнафана; і зьвярну табе ўсі полі Саўлавы, айца твайго, і ты заўсёды будзеш есьці хлеб за сталом маім».
8 I пакланіўся, і сказаў: «Што такое слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на такога мертвага сабаку, як я?»
9 I гукнуў кароль Цыву, дзяцюка Саўлавага, і сказаў яму: «Усе, што належыла Саўлу а ўсяму дому ягонаму, я аддаў сыну спадара твайго.
10 Дык рабі яму зямлю ты а сынове твае а слугі твае, і дастаўляй плады яе, і будзе ў сына спадара твайго хлеб а ежа ягоная; Мефівошэф жа, сын спадара твайго, заўсёды будзе есьці за сталом маім». У Цывы было пятнанцацёх сыноў і дваццацёх слугаў.
11 I сказаў Цыва каралю: «Подле ўсёга, што расказуе спадар мой кароль слузе свайму, зробе слуга твой». Мефівошэф еў за сталом, як адзін із сыноў каралёвых.
12 У Мефівошэфа быў малы сын, імям Міха. Усі, хто жыхарыў у доме Цывіным, былі слугамі Мефівошэфавымі.
13 I жыў Мефівошэф у Ерузаліме, бо ён еў заўсёды за сталом каралеўскім. Ён быў кульгавы на абедзьве нагі.

Другая кніга Самуэлява, 9 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.