Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эклезіяста | 7 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Лепш [добрае] iмя, чым добры алей, і [лепш] дзень сьмерцi, чым дзень нараджэньня.
2 Лепш iсьцi ў дом жалобы, чым ісьці ў дом сьвяткаваньня, бо там — канец кожнага чалавека, і [чалавек] жывы складае гэта ў сэрцы сваім.
3 Лепш смутак, чым сьмех, бо праз засмучанае аблічча будзе лепшым сэрца.
4 Сэрца мудрых — у доме жалобы, а сэрца дурняў — у доме радасьці.
5 Лепш чалавеку слухаць дакараньні мудрага, чым слухаць сьпеў дурняў.
6 Бо сьмех дурня — як трэскат трэсак пад гаршчком. І гэта таксама марнасьць.
7 Бо прыгнёт [іншых] мудрага робіць шалёным, і падарунак псуе сэрца.
8 Лепш канец справы, чым яе пачатак, лепш павольны [на гнеў], чым фанабэрысты.
9 Ня будзь хуткі да гневу ў духу тваім, бо гнеў жыве ў заўлоньні дурняў.
10 Не кажы: “Што гэта такое, што ранейшыя дні былi лепшыя, чым цяперашнiя?”, бо ня з мудрасьці ты пытаешся пра гэта.
11 Добрая мудрасьць разам са спадчынай, асабліва для таго, хто бачыць сонца.
12 Бо ў ценю мудрасьці як у ценю срэбра; і карысьць веданьня [ў тым, што] мудрасьць дае жыцьцё таму, хто мае яе.
13 Паглядзі на справы Божыя, бо хто можа выпрастаць тое, што Ён скрывіў.
14 У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень лiхi ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.
15 Усё гэта я бачыў у дні марнасьці маёй: вось, праведнік гiне ў праведнасьці сваёй, і вось бязбожнік доўга жыве ў лiхоце сваёй.
16 Ня будзь залішне праведны, i ня будзь надта мудры! Навошта маеш нішчыць сам сябе?
17 Не асуджай залішне і ня будзь дурнем! Навошта табе паміраць не ў свой час?
18 Добра, калi будзеш трымацца аднаго, i ад другога не прыбірай рукi тваёй, бо той, хто баiцца Бога, пазьбегне ўсяго гэтага.
19 Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.
20 Бо няма на зямлi чалавека праведнага, які робіць дабро i не грашыць.
21 Таксама кожнае слова, што гавораць, не ўкладай у сэрца тваё, і ня слухай, як слуга твой праклiнае цябе;
22 бо ведае сэрца тваё, што ты шмат разоў таксама праклiнаў іншых.
23 Усё гэта я выпрабаваў мудрасьцю, я сказаў: “Я буду мудрым”, але [мудрасьць] далёка ад мяне.
24 Далёка тое, што ўжо было, i глыбокае, глыбокае. Хто знойдзе яго?
25 Зьвярнуў я сэрца маё, каб спазнаць і дасьледаваць, і шукаць мудрасьць i разуменьне, i каб спазнаць, што бязбожнасьць — дурасьць, а глупота — шаленства.
26 І знайшоў я, што гарчэйшая за сьмерць жанчына, у якой сэрца як пастка і сіло, а рукі ейныя — як путы. Хто добры перад абліччам Бога, той уратуецца ад яе; а грэшнiк будзе злоўлены ёю.
27 Вось гэта я знайшоў, сказаў Эклезiяст, адно з другiм [дасьледуючы], каб знайсьцi разуменьне.
28 Чаго яшчэ шукала душа мая i не знайшла? Чалавека аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод усіх іх не знайшоў.
29 Вось толькi гэта я знайшоў, што Бог зрабіў чалавека правым, а яны шукаюць усялякія прыдумкі.

Кніга Эклезіяста, 7 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.