Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эклезіяста | 12 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І памятай пра Творцу твайго у дні юнацтва твайго, пакуль не прыйдуць дні ліхія, i пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якiя скажаш: “Не падабаюцца мне яны”,
2 пакуль не зацемрыцца сонца, i сьвятло, i месяц, i зоркi, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары,
3 у дні, калі будуць дрыжэць вартаўнiкi дому i хiстацца мужы моцныя, i кінуць малоць млынары, бо іх будзе мала, i пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны,
4 і будуць замкнутыя дзьверы на вулiцу, і сціхне голас жорнаў, і будуць ўскокваць на голас птушкi, і змоўкнуць ўсе дочкі сьпеваў,
5 і будуць баяцца вышыняў, i жахацца на дарозе; i заквітнее дрэва мiгдалёвае, i пацяжэе саранча, i асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, i будуць хадзіць вакол яго па вулiцы плачкі,
6 пакуль не парвецца срэбны ланцужок, i не раструшчыцца залатая чаша, i не паб’ецца збан пры крынiцы, i ня зломіцца калаўрот над студняю,
7 i вернецца парахно ў зямлю, чым яно і было, а дух вернецца да Бога, Які даў яго.
8 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезiяст, ўсё — марнасьць.
9 Акрамя таго, што Эклезiяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, i склаў шмат прыповесьцяў.
10 Імкнуўся Эклезiяст знайсьці прыгожыя словы, i запісаць шчыра словы праўды.
11 Словы мудрых — як джалы, i як цьвiкi моцна ўбiтыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.
12 А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнiгаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела.
13 Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога i захоўвай прыказаньнi Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека!
14 Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.

Кніга Эклезіяста, 12 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.