Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эклезіяста | 11 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Пускай хлеб свой па вадзе, таму што праз шмат дзён знойдзеш яго.
2 Давай частку сямi, і нават васьмi, бо ня ведаеш, якая бяда будзе на зямлi.
3 Калi хмары будуць напоўненыя дажджом, яны выльюць [яго] на зямлю, і калi дрэва ўпадзе на поўдзень або на поўнач, на месцы, дзе ўпадзе, там i застанецца.
4 Хто назірае за ветрам, ня будзе сеяць, і хто глядзiць на хмары, ня будзе жаць.
5 Калі ты ня ведаеш, які шлях ветру і як [паўстаюць] косткi ва ўлоньні цяжарнай, падобна ня ведаеш дзеяў Бога, Якi робіць усё.
6 Раніцаю сей насеньне тваё, i ў вечары не спыняй рукі тваёй, бо ты ня ведаеш, з чаго будзе больш карысьці, з аднаго ці з другога, ці з абодвух будзе аднолькава добра.
7 Салодкае сьвятло, i добра вачам бачыць сонца.
8 Бо калi шмат гадоў жыве чалавек, няхай радуецца з іх усіх, і няхай памятае пра днi цемры, бо будзе iх шмат. Усё, што надыйдзе — марнасьць.
9 Радуйся, юнача, у маладосьцi сваёй, і няхай сэрцу твайму будзе добра ў дні юнацтва твайго, і хадзi шляхамі сэрца твайго i паводле таго, што бачаць вочы твае, і ведай, што за ўсё гэта Бог прывядзе цябе на суд.
10 І прыбяры смутак з сэрца твайго, i аддалі лiхоцьце ад цела твайго, бо маладосьць i цёмнасьць валасоў — марнасьць.

Кніга Эклезіяста, 11 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.