Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эклезіяста | 10 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Мёртвая муха робіць сьмярдзючым алей, і вылівае яго знаўца пахнідлаў. Больш важыць малое глупства, чым мудрасьць і слава.
2 Сэрца мудрага [зьвяртаецца] ў правы бок, а сэрца дурня — у левы.
3 Нават калi дурны iдзе дарогаю, яму не хапае розуму, і ён пакажа усiм, што дурны.
4 Калi гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
5 Ёсьць ліха, якое я бачыў пад сонцам, нібыта памылка, якая выходзіць ад аблічча ўладара:
6 дурань пастаўлены на высокасьці вялікай, а багатыя сядзяць нiзка.
7 Бачыў я слугаў на конях, і князёў, якія як слугі, ідуць па зямлі.
8 Хто капае яму, той упадзе ў яе, а таго, хто ломiць агароджу, укусiць зьмяя.
9 Хто перасоўвае камянi, можа скалечыцца iмi, і хто коле дровы, можа быць у небясьпецы ад іх.
10 Калi ступiцца жалезная [сякера] і лязо яе не навострана, трэба больш прыкладаць сілы, але больш карысьці будзе скарыстацца мудрасьцю.
11 Калi ўкусiць зьмяя незагавораная, няма ўжо карысьці ад таго, хто ўмеее загаворваць.
12 Словы вуснаў мудрага — прыемнасьць, але вусны дурня губяць яго самога.
13 Пачатак словаў вуснаў ягоных — глупота, а канец [прамовы] вуснаў ягоных – ліхое шаленства.
14 Бязглузды памнажае словы, хоць ня ведае чалавек, што будзе потым, i што пасьля яго станецца, хто распавядзе яму?
15 Праца дурняў стамляе iх, бо ня ведае ён [нават], як дайсьцi ў горад.
16 Гора табе, зямля, калі валадар твой — юнак, i калi твае князi ад раніцы ядуць.
17 Шчасьлiвая зямля, калі валадар — сын шляхетных, калі князi ядуць у час [адпаведны] для спасіленьня, а не каб нажэрціся.
18 Дзе лянота, там правісае столь, і дзе апушчаны рукi, там працякае дом.
19 Дзеля забавы ладзяць банкет, і вiно разьвесяляе жыцьцё, а срэбра адказвае за ўсё.
20 Нават у думцы сваёй не кляні валадара, і ў спальнi сваёй не кляні багатага, бо птушкi нябесныя занясуць голас твой, i тыя, што маюць крылы, распавядуць слова.

Кніга Эклезіяста, 10 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.