Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Рымлян | 10 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Браты! прыемнасьць сэрца майго і маленьне да Бога за іх ё, каб яны былі спасёны.
2 Бо сьветчу ім, што рупатлівасьць да Бога маюць, але ня подле веды.
3 Бо, ня ведаючы справядлівасьці Божае і сілуючыся закласьці сваю собскую справядлівасьць, не паддаліся справядлівасьці Божай;
4 Бо канец Закону — Хрыстос, да справядлівасьці кажнага верніка.
5 Бо Масей піша праз справядлівасьць, каторая із Закону: «Чалавек, што чыніў бы гэта, жывы будзе ім».
6 Але справядлівасьць ізь веры кажа гэтак: не кажы ў сэрцу сваім: «Хто ўзыйдзе на неба?» (значыцца, Хрыста зьвесьці);
7 Або: «Хто зыйдзе да бяздоньня?» (значыцца, Хрыста зь мертвых узьвесьці).
8 Але што кажа гэта? «Слова блізка да цябе, у роце тваім а ў сэрцу тваім», значыцца, слова веры, каторае абяшчаем.
9 Бо, калі вуснамі сваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Спадара і сэрцам сваім верыць, што Бог ускрысіў Яго зь мертвых, дык спасешся;
10 Бо сэрцам вераць да справядлівасьці, а вуснамі вызнаюць да спасеньня.
11 Бо Пісьмо кажа: «Кажны, што вера ў Яго, ня будзе засаромлены».
12 Тут нямаш розьніцы памеж Жыда й Грэка, бо адзін Спадар у вусіх, багаты да ўсіх, што гукаюць Яго.
13 Бо «кажны, што будзе гукаць імя Спадарова, спасецца».
14 Але як гукаць таго, у каго ня ўверылі? і як верыць у таго, праз каго ня чулі? і як чуць без абяшчаючага?
15 I як абяшчаць, калі ня будуць пасланы? як напісана: «Якія харошыя ногі тых, што абяшчаюць дабравесьць супакою, што абяшчаюць дабравесьць дабра!»
16 Але ня ўсі паслухалі дабравесьці. Бо Ісая кажа: «Спадару, хто паверыў чутаму ад нас?».
17 Дык вера ад слуханьня, а слуханьне ад слова Божага.
18 Але кажу: ці яны ня чулі? Але, напэўна, бо «Па ўсёй зямлі прайшоў голас іхны, і да канцоў сьвету слова іхнае».
19 Але кажу: ці Ізраель ня ведаў? Першы Масей кажа: «Я выклічу ў вас завідасьць народам, каторы не народ; народам неразумным да гневу ўквялю вас».
20 А Ісая вельма адважна кажа: «Мяне знайшлі тыя, што ня шукалі Мяне; Я стаў яўны тым, што ня пыталіся празь Мяне».
21 Праз Ізраеля кажа: «Цэлы дзень я выцягаў рукі Свае да люду непаслухменага а праціўнага».

Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян, 10 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.