Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Рымлян | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дык невыбачальны ты, о чалавеча, каторы судзіш; бо тым жа судам, якім судзіш іншага, засуджаеш самога сябе, бо, судзячы, чыніш тое самае.
2 А мы ведаем, што суд Божы ё подле праўды на чынячых такія рэчы.
3 Ці ўважаеш ты, о чалавеча, каторы судзіш чынячых такія ўчынкі і робіш іх, што ўцячэш ад суду Божага?
4 Ці ўлегцы маеш багацьце дабрыні Ягонае а выбачнасьць а цярплівосьць, ня ведаючы, што дабрыня Божая вядзець цябе да каяты?
5 Але подле калянасьці свае а някаятнага сэрца зьбіраеш сам сабе гнеў на дзень гневу а аб'яўленьня справядлівага суду Божага,
6 Каторы адплаце кажнаму подле ўчынкаў ягоных:
7 Тым, што вытрываласьцяй у добрых учынках шукаюць славы а сьці а нязьнішчальнасьці — жыцьцё вечнае;
8 А звадлівым а непаслухменым праўдзе, але паслухменым несправядлівасьці, гнеў а абурэньне.
9 Атуга а гарота кажнай душы чалавека, што робе ліха, перш Жыду й Грэку;
10 Але слава а чэсьць а супакой кажнаму, што робе дабро, перш Жыду й Грэку!
11 Бо нямаш у Бога прыяньня асобам.
12 Бо хто ізграшыў вонках Закону, вонках Закону й загіне; а хто ізграшыў пад Законам, будзе суджаны подле Закону, —
13 Бо ня тыя, што слухаюць Закон, справядлівыя перад Богам, але дзяржачыя Закон будуць аправены;
14 Бо, калі пагане, Закону ня маючыя, дзеюць подле прыроды законнае, яны, ня маючы Закону, самы сабе закон;
15 Каторыя паказуюць, што справа закону напісана ў іх у сэрцах, праз што сьветча сумленьне іхнае а думкі іхныя, то вінуючыя, то праўдзячыя адна адну, —
16 У дзень, калі, подле дабравесьці мае, Бог будзе судзіць таемныя рэчы людзкія перазь Ісуса Хрыста.
17 Вось, ты завешся Жыдам, і здаешся на Закон, і хвалішся Богам,
18 I знаеш волю, і, адрозьнюючы, скумаеш, што найлепшае, навучаны із Закону,
19 I пэўны, што ты павадыр нявісных і сьвятло тым, што ў цямноте,
20 Наўчыцель неразумных, вучыцель бязьлетак, маючы зразу веды а праўды ў Законе.
21 Як жа ты, вучачы іншых, ня вучыш сябе самога? Агалашаючы ня красьці, крадзеш ?
22 Кажучы ня чужаложыць, чужаложыш? брыдзячыся балванамі, грабіш сьвятыні?
23 Ты, каторы хвалішся Законам, выступам із Закону зьневажаеш Бога?
24 Бо, «з прычыны вас на імя Божае блявузґаюць у народаў», як напісана.
25 Абразаньне карыснае, калі поўніш Закон; а калі ты выступнік із Закону, абразаньне твае стала неабразаньням.
26 Значыцца, калі неабрэзаны дзяржыць пастановы Закону, дык ці ня будзе неабразаньне ягонае залічана за абразаньне?
27 I неабрэзаны подле прыроды, дзяржачы закон, ці не засудзе цябе, узрушыцеля Закону, што маеш літару а абразаньне?
28 Бо ня тый Жыд, што звонку, ані тое абразаньне, што навоннае, на целе;
29 Але тый Жыд, хто патай, і абразаньне сэрца, у духу, ня літараю, катораму пахвала не ад людзёў, але ад Бога.

Ліст сьв. Паўлы апостала да Рымлян, 2 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.