Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 34 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I ўзышоў Масей з раўнінаў Моаўскіх на гару Нево, на верх Пізґі, каторая перад відам Ерыхону, і паказаў яму СПАДАР усю зямлю Ґілеад аж да Дану,
2 I ўсю Неффалімову, зямлю Яхрэмаву а Манасаву, і ўсю зямлю Юдзіну аж да адзадняга мора,
3 I паўдня, і раўніну аколіцы Ерыхону, места пальмаў, аж да Цоару.
4 I сказаў яму СПАДАР: «Во зямля, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”. Я даў табе абачыць яе ачыма сваімі, але туды не пярэйдзеш».
5 I памер там Масей, слуга СПАДАРОЎ, у зямлі Моаўскай, подле слова СПАДАРОВАГА.
6 I пахаваў яго ў даліне ў зямлі Моаўскай супроці Веф-Пеору, і ніхто ня ведае магілы ягонае аж дагэтуль.
7 I Масею было сто дваццаць год, як ён памер; не пацямнела вока ягонае, і ня высілілася сьвежасьць ягоная.
8 I плакалі сынове Ізраелявы па Масею на раўнінах Моаўскіх трыццаць дзён. I скончыліся дні плачу а жалобы па Масею.
9 I Ігошуа Нунянок напоўніўся духа мудрасьці, бо Масей рукі свае ўзлажыў на яго, і слухалі яго сынове Iзраелявы, і рабілі так, як расказаў СПАДАР Масею.
10 I не паўстаў яшчэ ў Ізраелю прарока, падобны да Масея, каторага СПАДАР знаў відам у від,
11 Подле ўсіх знакоў а чудосаў, каторыя зрабіць паслаў яго СПАДАР у зямлі Ягіпецкай Фараону а ўсім слугам ягоным а ўсёй зямлі ягонай,
12 I подле рукі дужое, і подле вялікага страху, каторыя Масей учыніў перад ачыма ўсяго Ізраеля.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 34 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.