Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другапраўе | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І гэта расказаньне, уставы а суды, каторыя расказаў СПАДАР, Бог ваш, наўчыць вас рабіць у зямлі, да каторае вы пераходзіце туды, каб апанаваць яе;
2 Каб ты баяўся СПАДАРА, Бога свайго, каб дзяржаў усі ўставы Ягоныя й расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе а сыну твайму а сыну сына твайго на ўсі дні жыцьця твайго, і каб працягнуліся дні твае.
3 Дык слухай, Ізраелю, і заховуй, каб паўніць, каб табе было добра, і каб вы вельмі размнажыліся, як казаў СПАДАР, Бог айцоў тваіх, табе, у зямлі, што цячэць малаком а мёдам.
4 Слухай, Ізраелю: СПАДАР, БОГ наш, СПАДАР адзін.
5 I любі СПАДАРА, Бога свайго, усім сэрцам сваім, і ўсёй душою сваёй, і ўсёй сілаю сваёй.
6 I хай будуць словы гэтыя, каторыя я расказую табе цяпер, на сэрцу тваім.
7 I рупатліва вучы іх дзеці свае, і гукай празь іх, седзячы ў доме сваім, і йдучы дарогаю, і кладучыся, і ўстаючы.
8 I завяжы іх на знак на руку сваю, і будуць як начэльнік памеж аччу твайго,
9 I напішы іх на вушакох дому свайго і брамах сваіх.
10 I будзе, як увядзець цябе СПАДАР, Бог твой, у тую зямлю, каторую Ён прысягаў айцом тваім, Абрагаму, Ісаку, а Якаву, каб даць табе вялікія а харошыя месты, каторых ты не будаваў,
11 I дамы, напоўненыя ўсялякім дабром, каторых ты не напаўняў, і студні, высечаныя, каторых ты не высякаў, і вінішчы а аліўнікі, каторых ты не садзіў, і будзеш есьці й пад’ясі;
12 Сьцеражыся, каб ты не забыўся СПАДАРА, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў.
13 СПАДАРА, Бога свайго, бойся, і Яму служы, і імям Ягоным прысягай.
14 Ня йдзіце за іншымі багамі, з багоў тых людаў, каторыя наўкола вас;
15 Бо БОГ завідны СПАДАР, Бог твой, Каторы сярод цябе, каб не ўзгарэўся гнеў СПАДАРА, Бога твайго, на цябе, і ня выгубіў Ён цябе зь віду зямлі.
16 Не спакушайце СПАДАРА, Бога свайго, як вы спакушалі Яго ў Масе.
17 Цьверда дзяржыце расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, а сьветчаньні ягоныя а ўставы ягоныя, каторыя Ён расказаў табе.
18 I рабі справядлівае а добрае перад ачыма СПАДАРА, каб добра табе было, і каб ты ўвыйшоў, і спала табе добрая зямля, праз каторую прысягаў СПАДАР айцом тваім,
19 Каб Ён выпіхнуў усіх варагоў тваіх ад віду твайго, як казаў СПАДАР.
20 Калі папытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: “Што за сьветчаньні, уставы а суды, каторыя расказаў СПАДАР, Бог наш, нам?”
21 То скажы сыну свайму: “Слугамі былі мы ў Фараона ў Ягіпце, і вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту рукою моцнай,
22 I даў СПАДАР знакі а чудосы вялікія й ліха ў Ягіпце на Фараона а на ўвесь дом ягоны перад ачыма нашымі;
23 А нас вывеў, каб прывесьці нас, каб даць нам зямлю, праз каторую прысягаў айцом нашым.
24 I расказаў нам СПАДАР паўніць усі ўставы гэтыя, каб мы баяліся СПАДАРА, Бога свайго, на дабро нам усі дні, каб захаваць наша жыцьцё, як і цяпер.
25 I справядлівасьцю будзе нам, калі мы будзем рупіцца паўніць усе расказаньне гэтае перад відам СПАДАРА, Бога свайго, як Ён расказаў нам”.

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 6 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.