Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Просьле гэтага, пакінуўшы Атэны, ён прышоў да Карынту.
2 I знайшоўшы якогась Жыда, на ймя Аквіла, родам із Понту, што кагадзе прыбыў з Італі, і Прыськілу, жонку ягоную (бо Кляўд казаў усім Жыдом пакінуць Рым), прышоў да іх;
3 І, быўшы аднолькавага рамяства, застаўся ў іх і рабіў; бо рамяством іхным было гатаваць буданы.
4 Кажную ж сыботу ён разважаў у бажніцы і пераконаваў Жыдоў а Грэкаў.
5 А як зышлі з Македоні Сіла а Цімох, Паўла, ацяжараны ў духу словам, урочыста сьветчыў Жыдом, што Ісус ё Хрыстос.
6 Але як яны працівіліся й блявузґалі, ён атрос адзецьце свае й сказаў ім: «Кроў ваша на галаву вашу; я чысты; адгэтуль пайду да паган».
7 I, адышоўшы стуль, прышоў да дому аднаго чалавека, на ймя Юст, што сьціў Бога, каторага дом стыкаўся з бажніцаю.
8 Крысп жа, начэльнік бажніцы, уверыў у Спадара з усім домам сваім, і шмат хто з Корынцян, слухаючы, уверылі й ахрысьціліся.
9 Спадар жа сказаў у відзені ночы Паўлу: «Ня бойся, але кажы і не змаўкай;
10 Бо Я з табою, і ніхто ня ўкрыўдзе цябе; бо ў Мяне шмат людзёў у гэтым месьце».
11 I ён заставаўся год а шэсьць месяцаў, вучачы іх слова Божага.
12 А як Ґалё быў праконсулам ув Ахаі, Жыды згодна паўсталі на Паўлу і прывялі яго да трыбуналу,
13 Кажучы: «Гэты пераконуе людзёў сьціць Бога супроці Закону».
14 Як жа Паўла хацеў адчыніць вусны, Ґалё сказаў Жыдом: «Жыды! калі б запраўды была якая крыўда, альбо выступнасьць, я цярпеў бы вас.
15 Але калі будзе сьпярэчка праз слова а ймёны а Закон вашы, разглядайце самы: я не манюся быць судзьдзёю ў гэтым».
16 I прагнаў іх ад суду.
17 А ўсі Грэкі, схагііўілы Сосьфена, начэльніка бажніцы, білі яго перад трыбуналам; і Ґалё ані не парушаўся гэтым.
18 Паўла ж, пабыўшы яшчэ шмат дзён, разьвітаўся з братамі і паплыў да Сыры, — і зь ім Прыськіла а Аквіла, — агаліўшы галаву ў Кенхрэях, бо ўчыніў абятніцу.
19 Прыбыўшы да Ефэсу, пакінуў іх там, сам жа, увыйшоўшы да бажніцы, даводзіў Жыдом.
20 А як яны прасілі яго пабыць даўжэй, ён не згадзіўся,
21 Але разьвітаўся зь імі, кажучы: «Я маю канечне сьвяткаваць надыходзячае сьвята ў Ерузаліме; да вас ізноў зьвярнуся, калі будзе Божая воля»; і адплыў зь Ефэсу (Аквіла ж а Прыськіла засталіся ў Ефэсе).
22 Высеўшы ў Цэсарэі, ён прышоў, паздароваў царкву і зышоў да Антыёхі.
23 Правёўшы там якісь час, адышоў і хадзіў зь месца да месца з парадку па краю Ґаляцкім а Фрыґі, мацнячы ўсіх вучанікаў.
24 I якісь Жыд, на ймя Аполёс, родам із Аляксандры, муж вымоўны, моцны ў Пісьме, прыбыў да Ефэсу.
25 Ён быў навучаны дарогі Спадаровае і, палаючы духам, гукаў а вучыў дакладна празь Ісуса, знаючы толькі хрэст Яанаў.
26 I ён пачаў адважна гукаць у бажніцы. Паслухаўшы яго, Прыськіла а Аквіла прынялі яго і дакладней зьясьнілі яму Дарогу Спадарову.
27 I як ён маніўся йсьці да Ахаі, браты пісалі да вучанікаў, сьхінаючы іх сардэчна прыняць яго; і ён, прышоўшы туды, шмат памагаў тым, што ўверылі пераз ласку;
28 Бо ён прынародна моцна зьбіваў цьверджаньні жыдоўскія, даводзячы Пісьмом, што Ісус быў Хрыстос.

Дзеі сьвятых апосталаў, 18 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.