Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І як яны гукалі да люду, прыступілі да іх сьвятарове а ўраднікі сьвятыні а садукеі,
2 Надта парушаючыся з тае прычыны, што яны наўчаюць люд і абяшчаюць у Ісусу ўскрысеньне зь мертвых.
3 I наклалі на іх рукі, і пасадзілі іх да вязьніцы да раньня, бо ўжо быў вечар.
4 Але шмат хто з тых, што чулі слова, уверылі, і быў лік мужоў каля пяцёх тысячаў.
5 I сталася назаўтрае нараніцы, што зьберліся ў Ерузаліме начэльнікі іхныя а старцы а кніжнікі.
6 А Ганна, найвышшы сьвятар, а Каяпа а Яан а Аляксандра, і колькі было іх із роду найвышшага сьвятара;
7 I, пастанавіўшы іх пасярэдзіне, пыталіся: «Якой сілаю альбо ў якім іменю вы ўчынілі гэта?»
8 Тады Пётра, напоўніўшыся Духа Сьвятога, сказаў ім: «Начэльнікі люду а старцы,
9 Калі мы сядні выпытаваны ўзглядам добрага ўчынку калеку, як ён быў уздароўлены;
10 Няхай будзе ведама вам усім і ўсяму люду ізраельскаму, што ў іменю Ісуса Хрыста Назарэцкага, Каторага вы ўкрыжавалі, Каторага Бог ускрысіў зь мертвых, у Ім пастаноўлены ён тут перад вамі здаровы.
11 Ён ё камень, пагрэбаваны _ вамі будаўнічымі, Каторы стаў галаўным каменям,
12 I няма ні ў кім іншым спасеньня; бо няма іншага імені пад небам, данага людзём, каторым мы маглі б спасьціся».
13 I бачачы адвагу Пётраву а Яанаву, і зацеміўшы, што яны някніжныя а простыя, яны дзіваваліся; і пазналі, што яны былі зь Ісусам;
14 Бачачы ж стаячага зь імі ўздароўленага чалавека, нічога не маглі сказаць напярэк.
15 I, расказаўшы ім выйсьці з рады, разважалі мяжсобку,
16 Кажучы: «Што нам рабіць із гэтымі людзьмі? бо, што запраўды яўны знак стаўся перазь іх, ведама ўсім жыхарам Ерузаліму, і мы ня можам заперачыць гэтага.
17 Але, каб далей гэта не пашыралася памеж люду, стродка прыгразіма ім наперад у гэтым імені нікому ня гукаць».
18 I, гукнуўшы іх, абавязалі не вымаўляць ані вучыць у імені Ісусавым.
19 Але Пётра а Яан, адказуючы, сказалі ім: «Ці справядліва гэта перад Богам валей вас слухаць, чымся Бога? рассудзіце.
20 Што да нас, мы ня можам узьдзяржацца ад гуканьня таго, што мы бачылі й чулі».
21 А яны, пагразіўшы балей ім, адпусьцілі іх, не знаходзячы спосабу пакараць іх, з прычыны люду; бо ўсі славілі Бога за сталае.
22 Бо звыш сараку год было таму чалавеку, што зь ім стаўся гэты знак уздараўленьня.
23 I, будучы адпушчаныя, яны прышлі да сваіх і паведамілі ўсе, што старшыя сьвятары а старцы казалі ім.
24 Яны ж, пачуўшы, згодна ўзьнялі голас свой да Бога й сказалі: «Спадару, Ты Тый, што ўчыніў неба й зямлю й мора і ўсе, што ў іх!
25 Ты вуснамі айца нашага Давіда, слугі Свайго, сказаў Духам Сьвятым: ,Чаго пыхата шалеюць народы, і люды выдумляюць пустое?
26 Каралёве земныя а дзяржаўцы зьберліся разам на Спадара а на Хрыста'.
27 Бо запраўды зьберліся ў месьце гэтым на Сьвятое Дзяцё Твае Ісуса, памазанага Табою, Гірад а Понт Пілат із паганамі й людам ізраельскім,
28 Каб зрабіць тое, што рука Твая а рада Твая наканавала, каб сталася.
29 А цяпер, Спадару, глянь на пагрозы іхныя і дай слугам Сваім адважна казаць слова Твае,
30 У каторым Ты выцягуеш руку Сваю на ўздараўленьне а на ўчыненьне знакоў а чудосаў імям Сьвятога Дзіцяці Твайго Ісуса».
31 I як яны маліліся, затрэслася месца, на каторым яны былі зьбершыся, і ўсі напоўніліся Духам Сьвятым, і казалі слова Божае адважна.
32 I ў множасьці тых вернікаў было адно сэрца й адна душа; і ніхто не казаў, што што-лень з тога, што ён меў, было ягонае собскае, але ўсе ў іх было супольнае.
33 I зь вялікай моцаю апосталы сьветчылі праз ускрысеньне Спадара Ісуса, і вялікая ласка была на іх усіх.
34 Ня было памеж іх нікога патрабуючага; бо каторыя былі собсьнікамі земляў альбо дамоў, прадаючы іх, прыносілі цэны праданых,
35 I клалі ля ног апосталаў; і дзялілі на кажнага подле яго патрзбы.
36 Гэтак Язэп, катораму апосталы далі мянушку Варнава, што знача «Сын пацяшэньня», Левіт, родам Кіпрыянін,
37 Маючы зямлю, прадаўшы яе, прынёс грошы і паклаў іх ля ног апостальскіх.

Дзеі сьвятых апосталаў, 4 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.