Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Пятнанцатага году дзяржавы цэсара Тыбэра, як Понт Пілат быў намесьнікам Юдэі, Гірад быў чацьвертнікам у Ґалілеі, а Піліп, брат ягоны, чацьвертнікам Ітурэі а Трахоніцкае краіны, а Лізан чацьвертнікам Абіленеі,
2 За найвышшых сьвятароў Ганны а Каяпы, было слова Божае да Яана Захаронка на пустыні.
3 I ён праходзіў па ўсёй краіне ля Ёрдану, абяшчаючы хрэст каяты дзеля дараваньня грахоў,
4 Як напісана ў кнізе словаў Ісаі прарокі, кажучы: «Голас гукаючага на пустыні: гатуйце дарогу Спадарову, прастайце сьцелжі Ягоныя;
5 Кажная даліна напоўніцца, і кажная гара а ўзгорак паніжыцца, і скрыўленыя выпрастаюцца, і драгкія дарогі стануць гладкімі;
6 I кажнае цела абача спасеньне Божае».
7 Тады сказаў ён гурбе, што прыходзіла хрысьціцца ў яго: «Родзе яшчарыны! хто перасьцярог вас уцякаць ад надыходзячага гневу?
8 Дык радзіце плады гожыя каяты. I не пачынайце гукаць сабе: ,Айцец у нас Абрагам'; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьняць дзеці Абрагаму.
9 Ужо й сякіра да караня дзерваў прыложана; дык кажнае дзерва, што ня родзе добрага плоду, сякуць а кідаюць у цяпло».
10 I пыталіся ў яго гурбы, кажучы: «Дык што маем рабіць?»
11 Ён, адказуючы, сказаў ім: «Хто мае дзьве адзежы, дай нямаючаму; і хто мае ежу, рабі тое самае».
12 Тады прышлі таксама мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: «Вучыцелю, што мы маем рабіць?»
13 I сказаў ім: «Нічога не вымагайце балей за прызначанае вам».
14 I пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А мы што маем рабіць?» I ён адказаў ім: «Не рабіце ўсілства нікому ані вінуйце хвальшыва, і будзьце здаволіўшыся з платы свае».
15 I як люд спадзяваўся, і думалі ўсі ў сэрцах сваіх празь Яана, ці ня быў можа ён Хрыстос,
16 Яан адказаў, кажучы ўсім: «Я запраўды хрышчу вас вадою, але йдзець дужшы за мяне, у Каторага я ня гожы разьвязаць рэменьчыка ў вобую Ягоным; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым а агнём.
17 Веялка Ягоная ў руццэ Ягонай, і Ён ачысьце такаўню Сваю, і пшонку зьбярэць у сьвіран, а ўмецьце спале агнём няўгасным».
18 I шмат чаго іншага напамінаючы, даваў дабравесьць люду.
19 Гірад жа чацьвертнік, ганены ім за Гіродзяду, жонку брата свайго Піліпа, і за ўсе ліха, што Гірад зрабіў,
20 Дадаў яшчэ да Ўсяго тое, што пасадзіў Яана ў вязьніцу.
21 I сталася, як хрысьціўся ўвесь люд, і Ісус, ахрысьціўшыся, маліўся, нябёсы рашчыніліся,
22 I ісступіў Дух Сьвяты на Яго ў цялесным выглядзе, як галуба, і прышоў голас ізь неба, кажучы: «Ты Сын Мой любовы; Цябе Я ўпадабаў!»
23 А Самому Ісусу, як пачынаў, было год трыццаць веку, будучы, як думалі, сынам Язэпа Гілянка,
24 Матфацёнка, Левянка, Мельшанка, Янянка, Язэпенка,
25 Маттафёнка, Амасёнка, Нагумёнка, Есьлянка, Наґґаёнка,
26 Маафёнка, Матгафёнка, Сэмеёнка, Язэпенка, Юдзянка,
27 Яанёнка, Рысаёнка, Зэрувавеленка, Шэалфіеленка, Ніранка,
28 Мельшанка, Адзьдзянка, Косамёнка, Елмодамёнка, Іранка,
29 Ёсянка, Елезэранка, Ёрыменка, Матфацёнка, Левянка,
30 Сыманёнка, Юдзянка, Язэпенка, Ёнанёнка, Елякімёнка,
31 Малеаёнка, Менанёнка, Маттафёнка, Нафанёнка, Давідзёнка,
32 Есянка, Овідзёнка, Воозёнка, Салмонёнка, Наасонёнка,
33 Амінадавенка, Арамёнка, Есромёнка, Фарэсёнка, Юдзянка,
34 Якавёнка, Ісачонка, Абрагаменка, Фаранка, Нахаронка,
35 Сэрушонка, Раґавёнка, Фалечонка, Еверонка, Салянка,
36 Каінанёнка, Арфаксадзенка, Сэмянка, Ноянка, Ламёшанка,
37 Мефусаленка, Енашонка, Ярэдзёнка, Малелееленка, Каінанёнка,
38 Еносёнка, Сыфянка, Адамёнка, каторы быў Божы.

Евангеля подле сьвятога Лукі, 3 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.