Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 19 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I ўвыйшоў у Ерыхон, і праходзіў перазь яго.
2 I вось, муж, званы Закхеям, а ён быў начэльнік мытнікаў, і быў багаты,
3 I жадаў бачыць Ісуса, хто Ён, але ня мог за гурбаю, бо быў малога росту.
4 I, забегшы наперад, узьлез на дзікую фіґу, каб магчы бачыць Яго, бо тудэй меў неўзабаве прайсьці.
5 I, прышоўшы да таго месца, глянуўшы ўгару, Ісус абачыў яго й сказаў яму: «Закхею, баржджэй зьлезь далоў, бо сядні Я маю застацца ў доме тваім».
6 I ён борзда зьлез, і веціў Яго з радасьцяй.
7 I ўсі, бачачы гэта, наракалі, кажучы: «Ён зайшоўся гасьцяваць да дому грэшнае людзіны».
8 А Закхей, стаўшы, сказаў Спадару: «Спадару, вось, палавіцу маемасьці свае я аддам убогім, і, калі каго чым укрыўдзіў, аддам чатыры разы толькі».
9 I Ісус сказаў яму: «Сядні прышло спасеньне дому гэтаму, бо й ён сын Абрагамаў;
10 Бо Сын Людзкі прыйшоў шукаць а спасьці загінулых».
11 Як жа яны слухалі гэта, дадаў прыпавесьць, бо Ён быў блізка да Ерузаліму, і яны думалі, што гаспадарства Божае мае неўзабаве зьявіцца.
12 Дык сказаў: «Якісь чалавек высокага роду пайшоў да далёкага краю, каб адзяржаць сабе гаспадарства і зьвярнуцца.
13 I, гукнуўшы дзесяцёх слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім : ,Таргуйце, пакуль я прыйду'.
14 Але грамадзяне ягоныя ненавідзілі яго і паслалі за ім пасолства, кажучы: ,Мы ня хочам, каб гэты чалавек гаспадарстваваў у нас».
15 I сталася, як ён зьвярнуўся, адзяржаўшы гаспадарства, што ён казаў пагукаць да сябе тых слугаў, каторым даў грошы, каб даведацца, колькі кажны зь іх прыдбаў, таргуючы.
16 I прышоў першы, кажучы: ,Спадару, міна твая прыспарыла дзесяць мінаў'.
17 I ён сказаў яму: Добра, добры слуга; за тое, што ты ў малым быў верны, май уладу над дзесяцьма местамі'.
18 I прышоў другі, кажучы: ,Спадаґру, міна твая прыспарыла пяць мінаў'.
19 Сказаў і гэтаму: ,І ты будзь над пяцьма местамі'.
20 I прышоў іншы, кажучы: ,Спадару, во міна твая, каторую я хаваў у хустцы;
21 Бо я баяўся цябе, бо ты людзіна стродкая: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў'.
22 Ён кажа яму: ,Вуснамі тваімі я суджу цябе, нягодны слуга; ты ведаў, што я стродкая людзіна, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў;
23 Дык чаму ты не аддаў грошы маіх на стол, і я, прышоўшы, адзяржаў бы з прыбыткам?'.
24 I сказаў тым, што тут стаялі: ,Вазьміце ад яго міну і дайце таму, хто мае дзесяць мінаў'.
25 (I сказалі яму: .Спадару, ён мае дзесяць мінаў').
26 ,Бо кажу вам, што кажнаму маючаму дасца; а ад нямаючага адыймецца й тое, што мае.
27 Непрыяцеляў жа маіх гэтых, што не хацелі, каб я гаспадарстваваў у іх, прывядзіце сюды й забіце перад імною' ».
28 Сказаўшы гэта, Ён пайшоў далёй, узыходзячы да Ерузаліму.
29 I сталася, як дабліжыўся да Віффаґі а Віфані, да гары, званае Аліўнай, паслаў двух вучанікаў Сваіх,
30 Кажучы: «Ідзіце да сяла, што насупроці, у каторым, увыйшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторым ніхто ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце.
31 I калі хто папытаецца ў вас: ,Нашто адвязуеце?' скажыце яму гэтак: ,Бо Спадар яго патрабуе'».
32 I пасланыя, пайшоўшы, знайшлі, як Ён сказаў ім.
33 Як жа яны адвязавалі асьлянё, гаспадары сказалі ім:«Нашто адвязуеце асьлянё?»
34 А яны адказалі: «Бо Спадар патрабуе яго».
35 I прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы адзецьце свае на асьлянё, пасадзілі на яго Ісуса.
36 I як Ён ехаў, расьсьцілалі адзежы свае на дарозе.
37 А як Ён бліжыўся да схону Аліўнае гары, уся множасьць вучанікаў пачала, цешачыся, вялікім голасам хваліць Бога за ўсі магучыя ўчынкі, што яны бачылі,
38 Кажучы: «Дабраславёны Кароль, што йдзець у імя Спадарова! супакой на нябёсах і слава на вышах!»
39 Але некатрыя з фарысэяў з гурбы сказалі Яму: «Вучыцелю, згань вучанікаў сваіх».
40 I, адказуючы, сказаў ім: «Кажу вам, калі гэтыя будуць маўчэць, камяні загукаюць».
41 І, як дабліжыўся, бачачы места, плакаў па ім,
42 Кажучы: «Калі б і ты ведала, нават ты, прынамся гэтага дня твайго, што ё да супакою табе, але схавана гэта цяпер ад аччу тваіх;
43 Бо прыйдуць на цябе дні, што непрыяцелі твае акружаць цябе валам, і аблягуць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,
44 I зрынуць цябе на зямлю, і дзеці твае ў табе, і не пакінуць у табе каменя на каменю, бо не пазнала пары даведаньня свайго».
45 I, увыйшоўшы да сьвятыні, пачаў аддаляць прадаючых і купляючых у ёй,
46 Кажучы ім: «Пісана: Дом Мой ё дом малітвы', а вы зрабілі яго пячораю разбойнікаў».
47 I навучаў кажнага дня ў сьвятыні. Найвышшыя ж сьвятары а кніжнікі а старцы люду шукалі загубіць Яго.
48 I не знайшлі, што зрабіць, бо ўвесь люд, не адступаючы, слухаў Яго.

Евангеля подле сьвятога Лукі, 19 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.