Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 13 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 У тым часе былі прытомныя некатрыя, што наказалі Яму праз Ґалілеян, каторых кроў зьмяшаў Пілат із аброкамі іхнымі.
2 I, адказуючы, Ён сказаў ім: «Ці думаеце вы, што тыя Ґалілеяне былі грэшнікі большыя за ўсіх Ґалілеян, што так пацярпелі?
3 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце.
4 Альбо, ці думаеце, што тых асьмінанцацёх, на каторьіх завалілася вежа Сілоамская й забіла іх, былі віншыя за ўсіх людзёў, што жывуць у Ерузаліме?
5 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце».
6 I сказаў ім гэтую прыпавесьць: «Меў хтось пасаджаную ў вінішчу сваім фіґу; і прышоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў.
7 I сказаў вінару: ,Вось, я тры гады прыходжу, гледзячы плоду на гэтай фізе, і не знаходжу; сьсячы яе: нашто яна й зямлю псуець?'
8 Але ён, адказуючы, кажа яму: ,Спадару! пакінь яе й на гэты год, пакуль я абкапаю яе й абкладу гноям;
9 Ці ня дасьць плоду; калі не, просьле таго сьсячы яе».
10 I вучыў Ён у ваднэй з бажніцаў у сыботу:
11 І вось, была жонка, што мела духа недалужнасьці асьмінанцаць год, і яна была скорчыўшыся, і ані не магла выпрастацца.
12 I Ісус, абачыўшы яе, пагукаў і сказаў ёй: «Жонка, ты вывальнена ад недалужнасьці свае».
13 I паклаў рукі Свае на яе, і яна якга выпрасталася, і славіла Бога.
14 Начэльнік бажніцы, адказуючы, гневаючыся, што Ісус уздаравіў у сыботу, сказаў груду: «Ё шэсьць дзён, у каторыя належа рабіць, у тыя прыходзьце і ўздараўляйцеся, а ня ў сыботні дзень».
15 Але Спадар, адказуючы, сказаў: «Двудушнікі! ці ня кажны з вас адвязуе ў сыботу вала свайго альбо асла свайго ад жолабу і вядзець яго паіць?
16 А гэтую дачку Абрагамову, каторую шайтан зьвязаў, вось, ужо асьмінанцаць год, не належыла вывальніць ад вязі гэтае ў сыботні дзень?»
17 I, як Ён казаў гэта, усі, што працівіліся Яму, засароміліся, а ўвесь груд цешыўся з усіх славутых учынкаў, каторыя былі ўчынены Ім.
18 Ён жа сказаў: «Да чаго падобнае гаспадарства Божае? і да чаго магу прыраўнаваць яго?
19 Яно падобнае да гарчычнага зярняці, каторае, узяўшы, пасадзіў чалавек у гародзе сваім; і вырасла, і стала вялікім дзервам, і птушкі нябёсныя перабывалі ў гольлю яго».
20 I ўзноў сказаў: «Да чаго прыраўную гаспадарства Божае ?
21 Яно падобнае да закісі, каторую жонка узяўшы, уклала ў тры меркі мукі, пакуль ня ўкісла ўсе».
22 I падарожжаваў Ён перазь месты а сёлы, вучачы й робячы падарожжа да Ерузаліму.
23 I хтось сказаў Яму: «Спадару! ці мала тых, што спасаюцца?» Але Ён сказаў ім:
24 «Зглыбока сілуйцеся ўвыйсьці пераз вузкія дзьверы, бо кажу вам, шмат хто будзе шукаць увыйсьці, і ня зможа.
25 Як дамовы гаспадар устане й замкнець дзьверы, тады вы, стоячы вонках, будзеце стукаць у дзьверы, кажучы: ,Спадару! адамкні нам'; але Ён, адказуючы, скажа вам: ,Ня знаю вас, скуль вы'.
26 Тады пачніце казаць: ,Мы елі ў прытомнасьці Тваёй і пілі, і Ты вучыў на вуліцах нашых!'
27 Але Ён скажа: ,Кажу вам: ня знаю вас, скуль вы; адступіцеся ад Мяне ўсі дзеючыя бяспраўе'.
28 Там будзе плач а скрыгот зубамі, як абачыце Абрагама а Ісака а Якава і ўсіх прарокаў у гаспадарстве Божым, а сябе выгнаных вон.
29 I прыйдуць із усходу а захаду а з поўначы а з паўдня, і ўзьлягуць ля столу ў гаспадарстве Божым.
30 I вось, ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ё першыя, што будуць апошнімі».
31 Тае ж гадзіны прышлі некатрыя фарысэі, кажучы Яму: «Выйдзі і йдзі адгэтуль, бо Гірад хоча забіць Цябе».
32 I сказаў ім: «Ідзіце, скажыце гэнаму лісу: ,Вось, выганяю нячысьцікаў і ўздараўляю сядні й заўтра, а пазаўтра скончу.
33 Маю Я, адылі, падарожжаваць сядні й заўтра й наступнога дня, бо ня можа быць, каб прарока загінуў вонках Ерузаліму'.
34 Ерузаліме, Ерузаліме, што забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! як часта Я хацеў зьберці дзеці твае, як кураводка кураняты свае пад крылы свае, і вы не хацелі!
35 Вось, дом вашы пакінены вам пусты. I кажу ж вам, што вы не абачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, што скажаце: Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова!' »

Евангеля подле сьвятога Лукі, 13 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.