Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «У дзень першага месяца, першага дня месяца ўстанаві вітальню будану збору,
3 I пастанаві там скрыню сьветчаньня, і закрый скрыню запінахаю,
4 I ўнясі стол, і разлажы паложанае на ім, і ўнясі сьветач, і запалі лянпы яго;
5 I пастанаві залаты аброчнік да кадзеньня перад скрыняю сьветчаньня; і запні запону ля ўходу ў вітальню;
6 I пастанаві аброчнік усепаленьня перад уходам у вітальню будану збору;
7 I пастанаві мыцельнік памеж вітальні збору й аброчніка, і налі ў яго вады.
8 I расстанаві панадворак наўкола, і запні запону ў браме панадворку.
9 I вазьмі алею памазаньня, і памаж вітальню і ўсе, што ў ёй, і пасьвяці яе й усі рэчы яе, і будзе сьвятая.
10 I памаж аброчнік усепаленьня й усе судзьдзе яго, і пасьвяці аброчнік, і будзе аброчнік сьвятое сьвятых.
11 I памаж мыцельнік а падложак яго, і пасьвяці яго.
12 I дабліж Аарона а сыноў ягоных да ўходу будану збору, і ўмый іх вадою.
13 I адзень Аарона ў сьвятыя адзецьці, і памаж яго й пасьвяці, і будзе Імне сьвятарстваваць.
14 I сыноў ягоных дабліж, і адзень іх у хітоны,
15 I памаж іх, як памазаў ты айца іхнага, і будуць сьвятарстваваць Імне, і будзе ім памазаньне іхнае на сьвятарстваваньне на векі ў вусіх родах іхных».
16 I зрабіў Масей усе; як расказаў яму СПАДАР, так і зрабіў.
17 I было, што першага месяца другога году, першага дня месяца выстаўлена вітальня.
18 I выставіў Масей вітальню, палажыў падложкі яе, пастанавіў дошкі яе, і палажыў завалы, і пастанавіў стаўпы яе,
19 I разапнуў будан над вітальняю, і палажыў пакрыцьце будану зьверху над ім, як расказаў СПАДАР Масею.
20 I ўзяў і палажыў сьветчаньне ў скрыню, і палажыў нашулкі ў скрыню, і палажыў века на скрыню зьверху.
21 I ўнёс скрыню ў вітальню, і запяў запінаху запоны, і запяў над скрыняю сьветчаньня, як расказаў СПАДАР Масею.
22 I пастанавіў стол у будан збору, на паўночным баку вітальні, вонках запінахі.
23 I разлажыў хлябы ў парадак перад Відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў СПАДАР Масею.
24 I пастанавіў сьветач у будан збору супроці столу, на паўднявым баку вітальні.
25 I запаліў лянпы перад СПАДАРОМ, як расказаў СПАДАР Масею.
26 I пастанавіў залаты аброчнік у будане збору перад запінахаю.
27 I кадзіў на ім пахнючымі кадзіламі, як расказаў СПАДАР Масею.
28 I запяў запону ля ўходу вітальні.
29 I аброчнік усепаленьня пастанавіў ля ўходу ў вітальню будану збору, і аброк на ім усепаленьне а аброк хлебны, як расказаў СПАДАР Масею.
30 I пастанавіў мыцельнік памеж будану збору й аброчніка, і наліў у яго вады да ўмываньня.
31 I ўмывалі ў ім Масей а Аарон а сынове ягоныя рукі свае а ногі свае.
32 I, уходзячы ў будан збору, бліжачыся да аброчніка, умываліся, як расказаў СПАДАР Масею.
33 I выставіў панадворак наўкола вітальні й аброчніка, і запяў запону ў браме панадворку. I скончыў Масей работу.
34 І пакрыў булак вітальню збору, і слава СПАДАРОВА напоўніла вітальню.
35 I ня мог Масей увыйсьці ў будан збору, бо вітаў над ім булак, і слава СПАДАРОВА напаўняла вітальню.
36 I як падыймаўся булак ад вітальні, тады пушчаліся ў дарогу сынове Ізраелявы ў вусіх падарожжах сваіх.
37 А як не падыймаўся булак, то яны ня пушчаліся ў дарогу, пакуль ён не падыймаўся.
38 Бо булак СПАДАРОЎ над вітальняю ўдзень, і агонь быў ночы ў ёй перад ачмі ўсяго дому Ізраелявага ў вусіх падарожжах іхных.

Другая кніга Масеява: Выхад, 40 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.