Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I Масей пасьціў драбны статак у Ефора, сьця свайго, сьвятара Мідзянскага. I павёў ён чараду за пустыню, і прышоў да гары Божае Горыў.
2 I зьявіўся яму Ангіл СПАДАРОЎ у поламені агню з пасярод цярнёвага куста. I абачыў, і во, цярнёвы куст гарэў агнём, але куст ня нішчэў.
3 I сказаў Масей: «Зьвярну ж а гляну на вялікую зьяву гэтую, чаму куст не згарае».
4 I абачыў СПАДАР, што ён абярнуўся глядзець, і гукнуў яго Бог ізь сярэдзіны куста, і сказаў: «Масею; Масею!» Ён сказаў: «Во я!»
5 I сказаў: «Ня бліжся сюды; разуй вобуй свой з ног сваіх, бо месца, на каторым ты стаіш, зямля сьвятая яна».
6 I сказаў: «Я Бог айца твайго, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава». I закрыў Масей від свой, бо баяўся глянуць на Бога.
7 I сказаў СПАДАР: «Я добра бачыў гароту народу Свайго, каторы ў Ягіпце, і крык ад прыганятых іхных я пачуў, бо я ведаю болі іхныя,
8 I Я зышоў, каб выбавіць яго ад рукі Ягіпцян і ўзьвесьці яго ізь зямлі гэтае да зямлі добрае а прасторнае, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам, да месца Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў.
9 I цяпер вось, крык сыноў Ізраелявых дайшоў да мяне, Я таксама бачу ўціск, якім Ягіпцяне ўціскаюць іх.
10 I цяпер пайдзі: Я пашлю цябе да Фараона; і вывядзі зь Ягіпту народ Мой, сыноў Ізраелявых».
11 I сказаў Масей Богу: «Хто я, каб ісьці імне да Фараона і каб імне вывесьці сыноў Ізраелявых зь Ягіпту?»
12 I сказаў: «Бо Я ё з табою, і во табе знак, што Я паслаў цябе: як ты вывядзеш народ ізь Ягіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары».
13 I сказаў Масей Богу: «Вось, я прыйду да сыноў Ізраелявых і скажу ім: “Бог айцоў вашых паслаў мяне да вас”. А яны скажуць імне: “Як Яго імя?” Што сказаць імне ім?»
14 I сказаў Бог Масею: «Я Ё, Каторы Ё». I сказаў: «Гэтак скажы сыном Ізраелявым: “Я Ё паслаў мяне да вас”».
15 I сказаў яшчэ Бог Масею: «Гэтак скажы сыном Ізраелявым: “СПАДАР, Бог айцоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава паслаў мяне да вас!” Гэта імя Мае на векі, і гэта памятка празь Мяне з роду ў род.
16 Ідзі, зьбяры старцоў Ізраелявых і скажы ім: “СПАДАР, Бог айцоў вашых, зьявіўся імне, Бог Абрагама, Ісака а Якава, кажучы: ‘Я запраўды ўспомнеў вас і што робіцца вам у Ягіпце’”».
17 I сказаў: «Я ўзьвяду вас ад уціску ягіпецкага да зямлі Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам.
18 I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты а старцы Ізраелявы да караля Ягіпецкага, і скажыце яму: “СПАДАР, Бог Гэбрэяў, гукнуў нас; і цяпер дай нам ісьці дарогаю трох дзён на пустыню, каб мы абраклі СПАДАРУ, Богу нашаму”.
19 I Я ведаю, што ня дасьць вам кароль Ягіпецкі йсьці, і нават ня дасьць пры Маёй руццэ дужой.
20 I выцягну руку Сваю, і паб’ю Ягіпцян усімі чудосамі Сваімі, каторыя ўчыню сярод яго, і просьле гэтага ён адпусьце вас.
21 I дам ласку народу гэтаму ў вачох Ягіпцян; і будзе: як пойдзеце, то ня пойдзеце з пустымі рукамі;
22 Але папросе жонка ў суседкі свае і ў жывучай у доме ейным судзіны срэбнае а судзіны залатое, і адзежаў; і вы адзенеце ў іх сыноў сваіх і дачкі свае, і спустошыце Ягіпет».

Другая кніга Масеява: Выхад, 3 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.