Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I казаў Бог усі словы гэтыя, кажучы:
2 «Я СПАДАР, Бог твой, каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дамовы нявольнікаў.
3 Няхай ня будзе ў цябе іншых багоў перад відам Маім.
4 Не рабі сабе выразанага балвана і ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далавах, і што ў вадзе ніжэй зямлі.
5 Ня кланяйся ім і ня служы ім, бо Я СПАДАР, Бог твой, Бог завіднік, што давядаецца зь бяспраўям бацькоў да дзяцей да трэйцяга і аж да чацьвертага пакалення тых, што ненавідзяць Мяне,
6 I чынячы міласэрдзе тысячам любячых Мяне і дзяржачых расказаньні Мае.
7 Не мянуй імені СПАДАРА, Бога Свайго, здарма; бо СПАДАР ня будзе мець за нявіннага таго, хто мянуе імя ягонае здарма.
8 Памятуй дзень сыботні, каб сьвяціць яго.
9 Шэсьць дзён працуй і рабі ўсі работы свае,
10 А дзень сёмы сыбота СПАДАРУ, Богу твайму: не рабі ніякае рамеснае работы ты ані сын твой, ані дачка твая, слуга твой ані служэбка твая, ані статак твой, ані чужаземец твой, што ў брамах тваіх;
11 Бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР нябёсы й зямлю, мора і ўсе, што ў іх, і спыніўся дня сёмага. Затым дабраславіў СПАДАР дзень сыботні і пасьвяціў яго.
12 Сьці айца свайго а маці сваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог Твой, даець табе.
13 Не забівай!
14 Не чужалож!
15 Не крадзі!
16 Ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым!
17 Не жадай дому бліжняга свайго; не жадай жонкі бліжняга свайго, ані слугі ягонага, ані служэбкі ягонае, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нічога, што ў бліжняга твайго!»
18 I ўвесь люд бачыў грымоты а маланкі а гук трубны а гару дымячую; і, абачыўшы, люд хістаўся, і стаў воддаль.
19 I сказалі Масею: «Гукай ты з намі, і мы будзем слухаць; і хай ня гукае з намі Бог, каб нам не памерці».
20 I сказаў Масей люду: «Ня бойцеся, бо дзеля выпрабаваньня вас Бог прышоў, і каб боязьнь Ягоная была перад відам вашым, каб вы не грашылі».
21 I стаяў люд здалеку, а Масей дабліжыўся да густое цемні, ідзе там Бог.
22 I сказаў СПАДАР Масею: «Гэтак скажы сыном Ізраелявым: “Вы бачылі, што Я зь нябёсаў казаў вам.
23 Не рабіце пры Імне багоў срэбных і багоў залатых не рабіце сабе.
24 Аброчнік ізь зямлі зрабі Імне, і абракай на ім усепаленьні свае а супакойныя аброкі свае, драбны й буйны статак; на кажным месцу, ідзе Я ўчыню памятку імені Свайго, Я прыду да цябе і дабраслаўлю цябе.
25 А калі аброчнік каменны зробіш Імне, то ня будуй яго з чэсаных, бо калі махнеш мячом сваім на яго, спляміш яго.
26 I ня ўзыходзь па ўсходках да аброчніка Майго, каб не адкрылася пры ім голасьць твая”.

Другая кніга Масеява: Выхад, 20 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.