Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I крануліся зь Еліму, і прышла ўся грамада сыноў Ізраелявых на пустыню Цын, што меж Еліму й Сынаю, на пятнанцаты дзень другога месяца просьле выхаду ізь зямлі Ягіпецкае.
2 I наракала ўся грамада сыноў Ізраелявых на Масея а Аарона на пустыні.
3 I сказалі ім сынове Ізраелявы: «Валей бы мы памерлі ад рукі СПАДАРОВАЕ ў зямлі Ягіпецкай, як мы сядзелі ля гаршка зь мясам, як мы елі да насычэньня хлеба! бо вывялі вы нас на гэтую пустыню, каб прывесьці да сьмерці галадоўю грамаду гэту».
4 I сказаў СПАДАР Масею: «Вось, Я спушчу Вам, як дождж, хлеб ізь неба; і будзе выходзіць люд, і будзе зьбіраць што дня, колькі надабе на дзень, каб Імне выпрабаваць яго, ці будзе ён хадзіць у праве Маім, ці ня будзе.
5 I будзе шостага дня: і прыгатуеце, што прынясуць, і будзе ўдвая супроці тога, па колькі зьбіралі дзень пры дню».
6 I сказаў Масей а Аарон усім сыном Ізраелявым: «Вось, вечар, і вы пазнаеце, што СПАДАР вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае.
7 А вось, раніца, і вы абачыце славу СПАДАРОВУ, бо пачуў Ён нараканьне вашае на СПАДАРА; а мы што такое, што наракаеце на нас?»
8 I сказаў Масей: «Гэта будзе, як дасьць СПАДАР увечары вам мяса на ежу, а нараніцы хлеба насыціцца; бо СПАДАР пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго; а мы што? не на нас нараканьне вашае, а на СПАДАРА».
9 I сказаў Масей Аарону: «Скажы ўсёй грамадзе сыноў Ізраелявых: “Дабліжчася перад від СПАДАРОЎ, бо Ён пачуў нараканьне ваша”».
10 I як гукаў Аарон да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых, то яны азірнуліся да пустыні, і во, слава СПАДАРОВА зьявілася ў булаку.
11 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
12 «Я пачуў нараканьне сыноў Ізраелявых; гукай ім, кажучы: “Адвячоркам будзеце есьці мяса, нараніцы пад’ясьце хлеба, і пазнаеце, што Я СПАДАР, Бог ваш”».
13 I было ўвечары: узьняліся перапёлкі і ўкрылі табар, а нараніцы быў пласт расы наўкола табару.
14 I падняўся пласт расы, і во, на зьверху пустыні цянюсенькая луска, цянюсенькая, як шэрась на зямлі.
15 I абачылі сынове Ізраелявы, і казалі адзін аднаму: «Ман гэта?» Бо ня ведалі, што гэта. I сказаў Масей ім: «Гэта хлеб, каторы СПАДАР даў вам на ежу.
16 Во слова, што расказаў СПАДАР: “3ьбірайце зь яго кажны подле тога, колькі яму ізьесьці; па ґомору на галаву, подле ліку душаў, колькі ў яго ў будане, вазьміце”».
17 I зрабілі так сынове Ізраелявы, і зьберлі хто шмат, хто мала.
18 I мералі ґоморам, і ня было лішніцы, хто зьбер шмат, і ня было нястачы ў тога, хто мала. Кажны зьбер подле тога, колькі яму зьесьці.
19 I сказаў ім Масей: «Ніхто не пакідай зь яго да раньня».
20 Але не паслухалі яны Масея, і пакінулі зь яго некатрыя да раньня; з гэтае прычыны завяліся чэрві, і яно засьмярдзелася; і зазлаваўся на іх Масей.
21 I зьбіралі яны рана нараніцы, кажны подле тога, колькі яму зьесьці; а як грэла сонца, то яно таяла.
22 I было шостага дня, што зьберлі хлеба ўдвая, па два ґоморы на аднаго; і прышлі ўсі начэльнікі грамады, і сказалі Масею.
23 I сказаў ім: «Гэта тое, што сказаў СПАДАР: супакой — сьвятая сыбота СПАДАРУ заўтра; што надабе пячы — пячыце, і што надабе варыць — варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раньня».
24 I пакінулі тое да раньня, як расказаў Масей, і яно не засьмярдзелася, і чарвей ня было ў ім.
25 I сказаў Масей: «Ежча яго сядні, бо сядні сыбота СПАДАРУ; сядні ня знойдзеце яго на полю.
26 Шэсьць дзён зьбірайце яго; а сёмага дня сыбота ня будзе ў ёй».
27 I было сёмага дня: вышлі з народу зьбіраць, і не знайшлі.
28 I сказаў СПАДАР Масею: «Пакуль будзеце адмаўляцца дзяржаць расказаньні Мае і правы Мае?
29 Глядзіце, бо СПАДАР даў вам сыботу; затым Ён даець вам шостага дня хлеба двудзеннага: сядзіце кажны на куркішках, ніхто ня выходзь ізь месца свайго сёмага дня».
30 I супачыў народ сёмага дня.
31 I назваў дом Ізраеляў імя яго нае: Манна; яна была як рыяндровае насеньне, белая, а смакам, як перапечка зь мёдам.
32 I сказаў Масей: «Во, што расказаў СПАДАР: “Напоўніце ґомор на схоў у роды вашы, каб бачылі хлеб, каторым я жывіў вас на пустыні, як вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае”».
33 I сказаў Масей Аарону: «Вазьмі адну судзіну, і палажы ў яе поўны ґомор манны, і палажы яе перад СПАДАРОМ на схоў у роды вашы».
34 Як расказаў СПАДАР Масею, так палажыў яго Аарон перад Сьветчаньням на схоў.
35 I сынове Ізраелявы елі манну сорак год, пакуль ня прышлі да зямлі асяленьня; манну елі яны, пакуль ня прышлі да канца зямлі Канаанскае.
36 А ґомор ё дзясятая часьць ефы.

Другая кніга Масеява: Выхад, 16 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.