Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Эзрына | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як гэта скончылася, падышлі да мяне князі, кажучы: «Люд Ізраельскі а сьвятарове а Левітаве не аддзяліліся ад люду земляў, але чыняць подле агідаў Канаанян, Гэцічаў, Перызэяў, Евусэяў, Амонян, Моаўлян, Ягіпцян а Аморэяў;
2 Бо яны пабралі сабе а сыном сваім із дачок іхных, і зьмяшалася насеньне сьвятое зь людзьмі земляў, нават рука князёў а загаднікаў першай была ў гэтай ізрадзе».
3 I, як я пачуў гэта, разарваў адзецьці свае а ахілім свой, ірваў валасы з галавы свае а з барады свае, і сядзеў зумеўшыся.
4 Тады зьберліся да мяне кажны дрыжачы на словы Бога Ізраельскага з прычыны ізрады пераселеных; а я сядзеў зумеўшыся аж да аброку вячэрнага.
5 I на вячэрным аброку я ўстаў зь немарасьці свае, і ў разарваным адзецьцю а ахіліме ўкляк, і выцягнуў рукі свае да СПАДАРА, Бога свайго,
6 I сказаў: «О, Божа мой! я саромлюся й паганбены, каб узьняць відзеньне свае да Цябе, Божа мой, бо бяспраўі нашы павялічыліся вышэй галавы, і віны нашы вырасьлі аж да нябёс.
7 Ад дзён бацькоў нашых аж дагэтуль мы ў вялікай віне; і за бяспраўі нышыя мы, каралёве нашы, сьвятарове нашы адданы ў руку каралёў земляў пад меч, у палон, і на глабаньне й на сорам, як цяпер.
8 I цяпер на часіну сталася нам ласка ад СПАДАРА, Бога нашага, пакінуць нам астачу і даць нам малую макуліну ў сьвятым месцу Сваім, каб асьвяціў вочы нашыя Бог наш і даў нам крыху ажыць у няволі нашай.
9 Мы нявольнікі; але і ў няволі нашай не пакінуў нас Бог наш. I сьхінуў Ён да нас ласку каралёў Пэрскіх, каб яны далі нам ажыць, узьняць дом Бога нашага, і аднавіць спустошаньні яго, і даць нам агарожу ў Юдэі а ў Ерузаліме.
10 I цяпер, о, Божа наш, што скажам мы просьле гэтага? Бо мы пакінулі расказаньні Твае,
11 Каторыя расказаў Ты слугамі Сваімі прарокамі, кажучы: “Зямля, да каторае йдзіце вы, каб апанаваць яе, зямля нячыстая, яна ў нечысьці людаў земляў з агідамі іхнымі, каторымі напоўнілі яе ад канца аж да канца ў плюгаўстве сваім.
12 Дык дачок сваіх не выдавайце за сыноў іхных, і дачок іхных не бярыце за сыноў сваіх, ані шукайце супакою іхнага і дабра іхнага на векі, каб умацавацца вам, і жывіцца дабром зямлі, і пакінуць на спадак сыном вашым на векі”.
13 I просьле ўсёга, што прышло на нас за нашы благія ўчынкі і за вялікія віны нашы, — бо ты, Божа наш, пакараў нас меней, чымся нашыя бяспраўі, і даў нам уцеклых, як гэта, —
14 Няго ж мы будзем ізноў узрушаць расказаньні Твае і сваячыцца зь людзьмі гэтых агідаў? Ці не загневаешся Ты на нас нават аж да выгубленьня, так што ня будзе засталага ані ўцеклага?
15 СПАДАРУ, Божа Ізраеляў! Ты справядлівы, бо мы засталіся ўцеклыя, як цяпер; і во мы ў вінах сваіх перад відзеньням Тваім, дарма што не належыла б нам стаяць перад відзеньням Тваім».

Кніга Эзрына, 9 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.