Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 19 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як пачуў кароль Гэзэка, то разьдзер адзецьці свае, і прыкрыўся зрэбнінаю, і прышоў да дому СПАДАРОВАГА,
2 I паслаў Елякіма, што над дамоваю, а Шэўну пісара, а старшых сьвятароў, што былі пакрыўшыся зрэбнінаю, да прарокі Ісаі Амосёнка.
3 I яны сказалі яму: «Гэтак кажа Гэзэка: “Дзень бяды а кары а зьдзеку дзень гэты, бо прышлі дзецяняты да адтуліны дзетнічнае, і няма сілы радзіць.
4 Можа пачуе СПАДАР, Бог твой, усі словы галоўнага над напіткамі, каторага паслаў кароль Асырскі, спадар ягоны, ганіць Бога жывога й упікаць словамі, каторыя СПАДАР, Бог твой, чуў. Дык чыні малітву за засталых, што засталіся”».
5 I прышлі служцы караля Гэзэкі да Ісаі;
6 I сказаў ім Ісая: «Гэтак скажыце спадару вашаму: “Гэтак кажа СПАДАР: ‘Ня бойся словаў, каторыя ты чуў, каторымі зьневажалі Мяне парабкі караля Асырскага.
7 Вось, Я дам у яго дух, і ён пачуе дзейку, і зьвернецца да зямлі свае, і я прычыню яму, што ён падзець на меч у зямлі сваёй’”».
8 І зьвярнуўся галоўны над напіткамі, і знайшоў караля Асырскага ваюючага зь Ліўнаю, бо ён чуў, што адступіў ад Лахішу.
9 I пачуў праз Тыргака, караля Этыопскага, што казалі: «Вось, ён вышаў ваяваць із табою». І ўзноў паслаў ён паслоў да Гэзэкі сказаць:
10 «Гэтак скажыце Гэзэку, каралю Юдэйскаму, кажучы: “Няхай ня зводзе цябе Бог твой, на Каторага спадзяешся, кажучы: ‘Ня будзе адданы Ерузалім у рукі караля Асырскага’.
11 Гэта ж ты чуў, што зрабілі каралі Асырскія з усімі землямі, аканаваўшы іх, — і ты меў бы быць вывальнены?
12 Ці вывальнілі іх багі народаў, каторых мае айцы выгубілі? — Ґозан а Гаран а Рэцэф а сыноў Едэна, каторыя ў Феласару?
13 Ідзе кароль Гамафу а кароль Арпаду а кароль места Сэфарваіму, Гэны а Іўвы?”»
14 I ўзяў Гэзэка лісты з рукі паслоў, і прачытаў іх, і зышоў да дому СПАДАРОВАГА, і разгарнуў іх Гэзэка перад відам СПАДАРОВЫМ.
15 I маліўся Гэзэка перад відам СПАДАРОВЫМ, і гукаў: «СПАДАРУ, Божа Ізраеляў, седзячы на херувах! Ты тый Бог, Каторы адзіны ўсіх гаспадарстваў зямлі, Ты ўчыніў неба й зямлю.
16 Прыхіні, СПАДАРУ, вуха Свае й пачуй; адчыні, СПАДАРУ, вочы Свае й глянь, і пачуй словы Сэннахірывовы, каторыя паслаў ён ганіць Бога жывога.
17 Праўда, СПАДАРУ, каралі Асырскія разбурылі народы й землі іхныя,
18 I паўкідалі багі іхныя ў цяпло; але гэта не багі, а выраб рук людзкіх, дзерва а камень; затым зьнішчылі іх.
19 А цяпер, СПАДАРУ, Божа наш, выбаў нас ад рукі ягонае, і пазнаюць усі гаспадарствы зямлі, што Ты — СПАДАР, Бог адзіны».
20 I паслаў Ісая Амасёнак да Гэзэкі сказаць: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: “Тое, праз што ты маліўся Імне што да Сэннахірыва, караля Асырскага, Я пачуў”.
21 Во слова, што казаў СПАДАР празь яго: “Улегцы замее цябе, пасьмяецца зь цябе дзявушчая дачка Сыёну; паківае галавою над табою дачка Ерузаліму.
22 Каго ты лаеш, на каго блявузґаеш? I на каго ты падняў голас і ўзьняў так высака вочы свае? На Сьвятога Ізраелявага.
23 Пасламі сваімі ты лаяў СПАДАРА і сказаў: ‘З множасьцяй цялежак сваіх я ўзышоў на вышыню гор, на бакі Лібану, і сьсяку высокія кедры яго, выборныя кіпрысы яго, і прыйду на канцавыя гасподы госьцяў яго і да лесу яго Кармілу.
24 I адкопаваў я, і піў воды чужыя, і высушу ступамі ног сваіх усі рэкі гораду’.
25 Ці ж ты ня чуў, што Я здаўна зрабіў гэта, у старавечныя дні наканаваў гэта, а цяпер аддаў бы гэта, і будуць абаронныя месты пакіненымі кучамі друзу?
26 I ў жыхараў іх скарацелыя рукі, яны спалохаліся а засароміліся. Яны сталі травою польнаю і зялёным зельлям, травою на страсе і спаленым збожжам нявыплылым.
27 Ці ты сядзіш, ці выйдзеш, ці ўвыйдзеш, Я ведаю, і злосьць тваю, супроці Мяне.
28 За злосьць тваю на Мяне і вераск твой, што ўзышоў у вушы Мае, Я ўлажу кручок Свой у нос твой і закілзы Свае ў рот твой, і зьвярну цябе назад тудэй, кудэй ты прышоў”.
29 I во, табе знак: ежча сёлета самасейку, натолета — выраслае з упалага зярняці, а на трэйці год сейце, і жніце, і садзіце вінныя сады, і ежча плады іх.
30 I ўзноў уцеклае дому Юдзінага, засталае пусьце карэнь далоў і дасьць плод угары;
31 Бо зь Ерузаліму выйдзе астача, і ўцеклыя з гары Сыёну. Рупатлівасьць СПАДАРА ўчыне гэта.
32 Дык гэтак кажа СПАДАР праз караля Асырскага: “Ня ўвыйдзе ён у гэтае места, і ня пусьце туды стралы, і ня прыступіцца да яго із шчытом, і не насыпе супроці яго валу.
33 Тэй жа дарогаю, катораю прышоў, зьвернецца, і ў места гэтае ня ўвыйдзе, — агалашае СПАДАР. —
34 Я буду бараніць места гэтае, каб уратаваць яго дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Свайго”».
35 I сталася тае ночы, што вышаў Ангіл СПАДАРОЎ і паразіў у табару Асырскім сто асьмідзясят пяць тысячаў. I ўсталі рана нараніцы, і вось, усі целы мертвыя.
36 Дык крануўся а пайшоў а зьвярнуўся Сэннахірыў, кароль Асырскі, і жыў у Ніневе.
37 Як ён кланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, то Адрамелех а Шарэцэр, сыны ягоныя, паразілі яго мячом, а самы ўцяклі да зямлі Арарацкае. I загаспадарстваваў Есараддон, сын ягоны, замест яго.

Другая кніга Гаспадарстваў, 19 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.