Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Егорам Агавёнак загаспадарстваваў над Ізраелям у Самары асьмінанцатага году Ясапата, караля Юдэйскага, і гаспадарстваваў двананцаць год.
2 I рабіў ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ, хоць ня так, як ацец ягоны й маці ягоная: ён выкінуў стоўп Ваала, каторы быў зрабіўшы ацец ягоны.
3 Адылі да грахоў Еровоама Невацёнка, каторы ўвёў у грэх Ізраеля, ён прыліп, не адхінуўся ад іх.
4 I Меша, кароль Моаўскі, быў собсьнікам авец, і здаваў каралю Ізраельскаму па сто тысячаў ягнят і па сто тысячаў бараноў з воўнаю.
5 Але сталася: як Агаў памер, то кароль Моаўскі паўстаў супроці караля Ізраельскага.
6 I вышаў кароль Егорам у тым часе із Самары, і палічыў усіх Ізраялян.
7 I пайшоў, і паслаў да Ясапата, караля Юдэйскага, кажучы: «Кароль Моаўскі паўстаў супроці мяне; ці пойдзеш з імною на вайну супроці Моава?» Ён сказаў: «Узыйду; як ты, так і я; як твой люд, так і мой люд; як твае коні, так і мае коні».
8 I сказаў: «Якою дарогаю ўзыйсьці нам?» Ён сказаў: «Дарогаю пустыні Едомскае».
9 I пайшоў кароль Ізраельскі, і кароль Юдэйскі, і кароль Едомскі. I кружынялі дарогаю сем дзён, і ня было вады войску й статку, што быў зь імі.
10 I сказаў кароль Ізраельскі: «Бяда! згукаў СПАДАР трох каралёў гэтых, каб аддаць у руку Моава».
11 I сказаў Ясапат: «Ці няма тут прарокі СПАДАРОВАГА, каб нам папытацца ў СПАДАРА ім?» I адказаў адзін із служцоў караля Ізраельскага, і сказаў: «Тут Елісэй Шафацёнак, каторы паліваў ваду на рукі Ільлі».
12 I сказаў Ясапат: «Ёсьць у яго слова СПАДАРОВА». I зышлі да яго кароль Ізраельскі а Ясапат а кароль Едомскі.
13 I сказаў Елісэй каралю Ізраельскаму: «Што імне й табе? пайдзі да прарокаў айца свайго й да прарокаў маці свае». I сказаў яму кароль Ізраельскі: «Не; бо СПАДАР згукаў сюды трох каралёў гэтых, каб аддаць іх у руку Моава».
14 I сказаў Елісэй: «Жыў СПАДАР войскаў, перад каторым я стаю! калі б я не паважаў Ясапата, караля Юдэйскага, то ня глянуў бы на цябе й ня бачыў бы цябе.
15 Цяпер гукнеце імне гусьляра». I як гусьляр граў на гусьлях, то была на ім рука СПАДАРОВА.
16 I ён сказаў: «Гэтак кажа СПАДАР: “Рабіце на гэтай даліне равы, равы”;
17 Бо гэтак кажа СПАДАР: “Не абачыце ветру й не абачыце дажджу, а даліна гэтая напоўніцца вадою, і будзеце піць вы й статак ваш і жывёла ваша”.
18 Але гэтага мала перад ачыма СПАДАРА: Ён і Моава аддасьць у рукі вашы,
19 I вы зразіце ўсі месты ўмацаваныя, і ўсі месты выборныя, і ўсі найлепшыя дзервы сьсячыце, і ўсі жаролы водныя запыніце, і ўсі найлепшыя лапіны палявыя папсуіце каменьням».
20 I сталася нараніцы, як абракаюць хлебны аброк, што, вось, палілася вада па дарозе ад Едому, і напоўнілася зямля вадою.
21 Як увесь Моаў пачулі, што ўзышлі каралі ваяваць ізь імі, тады згуканы былі ад усіх, ад папяразуючага пояс і вышэй, і сталі на граніцы.
22 I ўсталі яны нараніцы, і сонца зьзяла над водамі, і здаваліся Моаўлянам насупроці іх воды чырвоныя, як кроў.
23 I сказалі яны: «Гэта кроў: чыста зьнішчаны каралі, паразілі адзін аднаго; цяпер на здабытак, Моаве!»
24 I прышлі яны да табару Ізраельскага. I ўсталі Ізраяляне, і білі Моава, і тыя ўцякалі ад іх, а яны далей ішлі на іх і білі Моава.
25 I месты разбурылі, і на кажнае выборнае поле кінулі кажны па каменю, і закідалі яго; і ўсі жаролы водаў запынілі, і ўсі найлепшыя дзервы сьсеклі, ажно засталося толькі каменьне ў Кір-Гарэсэце. I абступілі яго пушчальнікі, і разбурылі яго.
26 I абачыў кароль Моаўскі, што бітва перамагае яго, і ўзяў із сабою сямсот чалавекаў, меч агаляючых, каб прабіцца скрозь караля Едомскага, але не маглі.
27 I ўзяў ён сына свайго першака, каторы меў гаспадарстваваць замест яго, і аброк яго на ўсепаленьне на сьцяне. I было вялікае абурэньне на Ізраялян, і яны адступілі ад яго, і зьвярнуліся да зямлі свае.

Другая кніга Гаспадарстваў, 3 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.