Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 12 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Сёмага году Егу загаспадарстваваў Егоаш і сорак год гаспадарстваваў у Ерузаліме. Імя маці ягонае Цыва, зь Веер-Шэвы.
2 I рабіў Егоаш пасьцівае ў ваччу СПАДАРОВЫМ усі дні свае, пакуль навучаў яго сьвятар Егояда.
3 Адно ўзвышшы ня былі аддалены: люд яшчэ абракаў аброкі й кадзіў кадзіла на ўзвышшах.
4 I казаў Егоаш сьвятаром: «Усе срэбра пасьвячанае, каторае прыносяць да дому СПАДАРОВАГА, срэбра ад праходзячых, срэбра за кажную душу подле ацэны, усе срэбра, колькі каму прыходзе на сэрца прынесьці да дому СПАДАРОВАГА,
5 Хай бяруць сьвятары сабе, кажны ад свайго знаёмага, і хай правяць яны пашкоджаньне ў доме, усюдых, ідзе знойдзецца пашкоджаньне».
6 I было, што да дваццаць трэйцяга году караля Егоаша сьвятары ня правілі пашкоджаньняў дому.
7 Тады кароль Егоаш пагукаў Егояду сьвятара а сьвятароў і сказаў ім: «Чаму вы ня правіце пашкоджаньняў у доме? Дык адгэтуль не бярыце срэбра ў знаёмых сваіх, але на пашкоджаньні дому аддавайце яго».
8 I згадзіліся сьвятары ня браць срэбра ў люду ані правіць пашкоджаньняў у доме.
9 I ўзяў сьвятар Егояда адну скрыню, і прабіў дзірку ў дзьверцах яе, і пастанавіў яе ля аброчніка на правым баку, ідзе ўходзілі ў дом СПАДАРОЎ. I клалі туды сьвятары, вартаўнікі парогу, усе срэбра, прыношанае да дому СПАДАРОВАГА.
10 I як бачылі, што шмат срэбра ў скрыні, то ўзыходзіў пісар каралеўскі й найвышшы сьвятар, і завязавалі, і лічылі срэбра, знойдзенае ў доме СПАДАРОВЫМ.
11 I аддавалі палічанае срэбра ў рукі тых, што рабілі работы, каторыя мелі нагляд над домам СПАДАРОВЫМ, а гэтыя выдавалі яго на цесьляў а будаўнічых, што рабілі ў доме СПАДАРОВЫМ,
12 I на муляроў а на камачосаў, таксама на куплю дзерва а часаных камянёў, на паправу пашкоджаньняў у доме СПАДАРОВЫМ, і на ўсе, што йшло на дом дзеля яго паправы.
13 Не зрабілі, адылі, да дому СПАДАРОВАГА срэбных місаў, нажоў, крапільніцаў, трубаў, усялякага судзьдзя залатога й судзьдзя срэбнага із срэбра, прыношанага да дому СПАДАРОВАГА;
14 Але яны аддавалі яго работнікам і мацнілі ім дом СПАДАРОЎ.
15 I не вымагалі лічбы ад тых людзёў, на каторых рукі выдавалі срэбра, плаціць работнікам; бо яны дзеялі верна.
16 Срэбра на аброк віны і на аброк за грэх ня ўносілі ў дом СПАДАРОЎ: яно было сьвятаром.
17 Тады ўзышоў Газаель, кароль Арамскі, і здабываў Ґаф, і ўзяў яго; і зьвярнуў Газаель від свой, каб узыйсьці на Ерузалім.
18 Але Егоаш, кароль Юдэйскі, узяў усе пасьвячэньне, што пасьвяцілі Ясапат а Ёрам а Агазя, айцы ягоныя, каралі Юдэйскія, і што ён сам пасьвячаў, і ўсе золата, знойдзенае ў скарбніцах дому СПАДАРОВАГА а дому каралеўскага, і паслаў Газаелю, каралю Арамскаму, і ён узышоў ад Ерузаліму.
19 I засталыя справы Ёашавы а ўсе, што ён зрабіў, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх?
20 I паўсталі служцы ягоныя, і зрабілі змову, і паразілі Ёаша ў доме Міло, што на дарозе, каторая спушчаецца да Сіла.
21 Яго забілі служцы ягоныя: Ёзакар Шымеаценак а Егозавад Шомеронак; і ён памер, і пахавалі яго з айцамі ягонымі ў месьце Давідавым. I загаспадарстваваў Амася, сын ягоны, замест яго.

Другая кніга Гаспадарстваў, 12 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.