Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Гаспадарстваў | 25 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сталася, што дзявятага году дзяржавы свае, дзясятага месяца, на дзясяты дзень месяца прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, ён а ўсе войска ягонае, на Ерузалім, і аблёг яго, і насыпаў вал навокал яго.
2 I апынулася места ў ваблозе аж да адзінанцатага году караля Сэдэкі.
3 Дзявятага дня месяца павялічылася галадоў у месьце, і ня было хлеба ў люду зямлі.
4 I праломлена места, і ўсі мужы ваенныя ўцяклі ночы дарогаю, кудэй ідуць да брамы памеж дзьвюх сьцен, каторыя ля саду каралеўскага; Хальдэі ж стаялі навокал места, і кароль вышаў дарогаю раўніны.
5 I пагналася войска Хальдэйскае за каралём, і насьпелі яго на раўнінах Ерыхонскіх, і ўсе войска ягонае рассыпалася ад яго.
6 I схапілі караля, і ўзьвялі яго да караля Бабілёнскага да Рыўлы, і агаласілі на яго рассудак.
7 I сыноў Сэдэчыных зарэзалі на яго аччу, а вочы Сэдэку вылупілі, закавалі яго ў мядзяныя путы і завялі яго да Бабілёну.
8 I пятага месяца, на сёмы дзень месяца, значыцца пятнанцатага году Невухаднецара, караля Бабілёнскага, прышоў Невузарадан, галоўны над катамі, служэц караля Бабілёнскага, да Ерузаліму,
9 I спаліў дом СПАДАРОЎ і дом каралеўскі; і ўсі дамы ў Ерузаліме, і ўсі дамы вялікія спаліў цяплом;
10 I сьцены навокал Ерузаліму паламіла войска Хальдэйскае, што было ў галоўнага над катамі.
11 I астачу люду, што засталіся ў месьце, і перакінчыкаў, што перакінуліся да караля Бабілёнскага, і іншы люд высяліў Невузарадан, галоўны над катамі.
12 З галечы зямлі пакінуў галоўны над катамі да вінішчаў а палёў.
13 І стаўпы мядзяныя, што былі ля дому СПАДАРОВАГА, і падложкі, і мора мядзянае, што ў доме СПАДАРОВЫМ, паламілі Хальдэі, і занесьлі медзь іх да Бабілёну;
14 I гаршкі, і лапаты, і абцужкі, і ложкі, і ўсе судзьдзё мядзянае, каторым паслугаваліся, узялі;
15 I крапільніцы, і чары, што было залатое — залатое, і што было срэбнае — срэбнае ўзяў галоўны над катамі;
16 Стаўпы два, мора адно, і падложкі, што зрабіў Салямон да дому СПАДАРОВАГА, — медзі ў вусіх рэчах ня было вагі.
17 Асьмінанцаць локцяў увышкі адзін стоўп; вянок на ім мядзяны, і вышыня вянка тры локці, і сетка, і гранатовыя яблыкі навокал вянка — усе зь медзі. Тое самае на другім стаўпе ізь сеткаю.
18 I ўзяў галоўны над катамі Сэрая, найвышшага сьвятара, і Цэфаню, сьвятара другога подле ўраду, і трох, што стаялі на варце ля парогу.
19 I зь места ўзяў аднаго легчанца, што быў над людзьмі ваеннымі, і пяцёх чалавекаў з тых, што бывалі пры каралю, каторыя былі ў месьце, і пісара галоўнага ў войску, што згукаў у войска люд зямлі, і шасьцьдзясят чалавекаў зь люду зямлі, што былі ў месьце.
20 I ўзяў іх Невузарадан, галоўны над катам, і завёў да караля Бабілёнскага да Рыўлы.
21 I пабіў іх кароль Бабілёнскі, і зрабіў ім сьмерць у Рыўле, у зямлі Гамафскай. I высяліў Юду ізь зямлі ягонае.
22 Над людам жа, засталым у зямлі Юдэйскай, каторы пакінуў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, — над імі пастанавіў за начэльніка Ґедалю, сына Агікама Шафанёнка.
23 Як пачулі ўсі вайводцы, яны а людзі іхныя, што кароль Бабілёнскі прызначыў Ґедалю, то прышлі да Ґедалі да Міцпы, наймя Ізмайла Нефанёнак а Ёганан Коранок а Сэрая Тангумефенак ізь Нетофафу а Язаня Маахаценак, яны а людзі іхныя.
24 I прысягнуў Ґедаля ім а людзём іхным, і сказаў ім: «Ня бойцеся слугаў Хальдэйскіх, сяліцеся на зямлі, і служыце каралю Бабілёнскаму, і будзе добра вам».
25 I сталася сёмага месяца: прышоў Ізмайла, сын Нефані Елішаменка з насеньня каралеўскага, зь дзесяцьма чалавекамі, і забіў Ґедалю, і ён памер, і Юдэяў, і Хальдэяў, што былі зь ім у Міцпе.
26 I ўстаў увесь люд, ад малога аж да вялікага, і вайводцы, і пайшлі да Ягіпту, бо баяліся Хальдэяў.
27 Трыццаць сёмага году перасяленьня Егояхіна, караля Юдэйскага, двананцатага месяца, дваццаць сёмага дня месяца, Евіл-Меродах, кароль Бабілёнскі, таго году, як загаспадарстваваў, вывеў Егояхіна, караля Юдэйскяга зь вязьніцы;
28 I гукаў зь ім прыязьліва, і пастанавіў пасад ягоны вышэй за пасады каралёў, каторыя былі ў яго ў Бабілёне;
29 I адмяніў вязьнічныя адзецьці ягоныя, і ён еў хлеб заўсёды перад ім усі дні жыцьця свайго;
30 I прызначаную ежу ягоную, ежу кажначасную давалі яму ад караля, на кажны дзень свае, усі дні жыцьця ягонага.

Другая кніга Гаспадарстваў, 25 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.