Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў | 17 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 У гарах Эфраіма быў нейкі чалавек імем Міха.
2 Ён сказаў маці сваёй: «Тысяча і сто срэбнікаў, якія ў цябе ўкрадзеныя і дзеля якіх ты праклінала і казала, каб я чуў, яны ў мяне, гэта я іх узяў». Яна яму сказала: «Няхай ГОСПАД дабраславіць сына майго!»
3 І вярнуў ён іх маці сваёй, якая сказала яму: «Гэтае срэбра я прысьвяціла ГОСПАДУ, з рукі маёй прызначана яно для сына майго, каб з яго зрабілі балвана выразанага і літага з мэталю. А цяпер я аддаю яго табе».
4 Але ён зьвярнуў тыя срэбнікі маці сваёй. Маці ж, узяўшы дзьвесьце срэбнікаў, дала іх залатару, каб зрабіў з іх балвана выразанага і літага з мэталю, які быў пасьля ў доме Міхі.
5 І ён меў у сябе бажніцу, і зрабіў эфод і тэрафімаў, і пасьвяціў аднаго з сыноў сваіх, каб быў ён у яго сьвятаром.
6 У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны рабіў тое, што яму здавалася слушным.
7 Быў адзін юнак у Бэтлееме Юдэйскім ў пакаленьні Юды, а быў ён лявіт і жыў там як прыхадзень.
8 І чалавек той пакінуў горад Бэтлеем Юдэйскі, і пайшоў вандраваць дзе прыдзецца. І вандруючы, дайшоў ён аж да гары Эфраіма, у дом Міхі.
9 І Міха запытаўся ў яго: «Адкуль ты паходзіш?» Ён адказаў яму: «Я — лявіт з Бэтлеему Юдэйскага, і шукаю месца, дзе абжыцца».
10 І сказаў яму Міха: «Застанься ў мяне, і будзь мне бацькам і сьвятаром, а я дам табе штогод дзесяць срэбнікаў, патрэбнае адзеньне і ежу».
11 І спадабалася таму лявіту жыць у чалавека таго, і ён стаўся яму як адзін з сыноў ягоных.
12 І Міха пасьвяціў таго лявіта, і меў таго юнака сьвятаром у сябе.
13 І сказаў Міха: «Цяпер я ведаю, што ГОСПАД будзе мяне дабраслаўляць, бо я маю лявіта сьвятаром».

Кніга Судзьдзяў, 17 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.