Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае́ вас, што не пазнаў Яго.
2 Улюбёныя! Мы цяпер дзеці Божыя, і яшчэ ня выявілася, што́ мы будзем, а ведаем, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.
3 І ўсякі, хто ма́е гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты.
4 Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне.
5 І вы ведаеце, што Ён зьявіўся, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.
6 Усякі, хто ў Ім застаецца, не грашыць; усякі, хто грашыць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго.
7 Дзеткі! Няхай ніхто вас не падмане. Хто чы́ніць праведнасьць, той праведны, як і Ён праведны.
8 Хто чы́ніць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьнішчыць справы д’яблавы.
9 Усякі, хто народжаны ад Бога, грэху ня робіць, таму што насеньне Ягонае застаецца ў ім, і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.
10 Дзеці Божыя і дзеці д'яблавы выяўляюцца гэтак: усякі, хто ня робіць праведнасьць, ня ёсьць ад Бога, і той, хто ня лю́біць брата свайго.
11 Бо гэткая ёсьць вестка, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго.
12 Ня гэтак, як Каін, што быў ад злога і замардава́ў брата свайго. І дзеля чаго замардава́ў яго? Бо ягоныя ўчынкі былі злыя, а брата ягонага — праведныя.
13 Не зьдзіўляйцеся, браты мае́, калі сьвет ненавідзіць вас.
14 Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто ня лю́біць брата, застаецца ў сьмерці.
15 Усякі, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць чалавеказабойца; і вы ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца ня ма́е жыцьця вечнага, якое ў ім застаецца.
16 У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу́ Сваю; і мы павінны пакладаць ду́шы свае за братоў.
17 А хто ма́е маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?
18 Дзеткі мае́! Будзем любі́ць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!
19 І з гэтага даведаемся, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.
20 Бо калі сэрца нас га́ніць, дык Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.
21 Улюбёныя! Калі сэрца нашае ня га́ніць нас, мы маем адвагу перад Богам,
22 і чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем прыказаньні Ягоныя і тое, што падабаецца [Яму], робім перад Ім.
23 І гэткае прыказаньне Яго, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён даў нам прыказаньне.
24 І хто захоўвае прыказаньні Ягоныя, той застаецца ў Ім, і Ён у тым. І што Ён застаецца ў нас, даведваемся паводле Духа, Якога Ён нам даў.

Першае паўсюднае пасланьне Апостала Яна, 3 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.