Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 А апосталы і браты, якія былі ў Юдэі, пачулі, што і пагане прынялі слова Божае.
2 І калі Пётар узыйшоў у Ерусалім, тыя, што з абрэзаных, сумняваліся ў ім,
3 кажучы: «Да мужоў неабрэзаных ты хадзіў і еў з імі!»
4 А Пётар, пачаўшы, выклаў па парадку, кажучы:
5 «Я быў у горадзе Ёппе, молячыся, і ў захапленьні ўбачыў ві́дзеж: нейкае начыньне, якое зыходзіла, быццам вялікі абрус, за чатыры канцы апусканы з неба, і прыйшло да мяне.
6 Углядаючыся ў яго, я разгледзеў і ўбачыў чатырохногіх зямных, і зьвяроў, і паўзуноў, і птушкі нябесныя.
7 Пачуў жа я голас, які гаварыў мне: “Устаўшы, Пётар, заколвай і еш”.
8 А я сказаў: “Ніякім чынам, Госпадзе, бо нічога паганага ці нячыстага ніколі ня браў я ў вусны мае́”.
9 А голас адказаў мне другі раз з неба: “Што Бог ачысьціў, ты не пагань”.
10 Сталася ж гэта тройчы, і ізноў усё ўзьнялося ў неба.
11 І вось, у гэты момант спыніліся перад домам, у якім я быў, тры мужы, пасланыя да мяне з Цэзарэі.
12 А Дух сказаў мне ісьці з імі, нічога не сумняваючыся. Пайшлі ж са мною і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго мужа.
13 І абвясьціў ён нам, як бачыў у доме сваім анёла, які стаў і сказаў яму: “Пашлі ў Ёппу мужоў і пакліч Сымона, называнага Пятром,
14 які скажа табе словы, праз якія будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой”.
15 Калі ж я пачаў гаварыць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас на пачатку.
16 І ўзгадаў я слова Госпада, як Ён сказаў: “Ян хрысьціў вадою, а вы будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым”.
17 Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як і нам, што паверылі ў Госпада Ісуса Хрыста, хто ж я такі, каб мог забараняць Богу?»
18 Пачуўшы ж гэтае, яны супакоіліся і славілі Бога, кажучы: «Можа, і паганам даў Бог навяртаньне дзеля жыцьця».
19 А тыя, што расьцярушыліся пасьля ўціску, які стаўся з прычыны Стэфана, пайшлі аж да Фінікіі, і Кіпру, і Антыёхіі, нікому не гаворачы слова, адно толькі Юдэям.
20 Былі ж некаторыя з іх мужы Кіпрыйскія і Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыёхію, гаварылі да эліністаў, дабравесьцячы Госпада Ісуса.
21 І была рука Госпадава з імі, і вялікая лічба, паверыўшы, зьвярнулася да Госпада.
22 А слова пра іх дайшло да вушэй царквы, што ў Ерусаліме, і яны паслалі Барнабу пайсьці аж у Антыёхію.
23 Ён, прыйшоўшы і ўбачыўшы ласку Божую, узрадаваўся і маліў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,
24 бо ён быў муж добры і поўны Духа Сьвятога і веры. І значная грамада дадалася да Госпада.
25 А Барнаба выйшаў у Тарс шукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыёхію.
26 Сталася ж, што яны цэлы год зьбіраліся ў гэтай царкве і навучалі значную грамаду; у Антыёхіі найперш вучняў сталі называць Хрысьціянамі.
27 У тыя ж дні прыйшлі з Ерусаліму ў Антыёхію прарокі.
28 А адзін з іх, на імя Агаў, устаўшы, праз Духа даў знак, што на ўсім сьвеце ма́е быць вялікі голад, які і стаўся за цэзара Кляўдыя.
29 А вучні, кожны паводле магчымасьці сваёй, вызначылі паслаць [дапамогу] брата́м, што жылі ў Юдэі.
30 І ўчынілі гэта, паслаўшы да старостаў праз рукі Барнабы і Саўла.

Дзеі Апосталаў, 11 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.