Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Аб'яўленьня | 13 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I стаў я на пяску морскім, і абачыў выходзячага з мора зьвера зь дзесяцьма рагамі й сяма галавамі; на рогах у яго было дзесяць дыядэмаў, а на галавах ягоных імёны блявузґальныя.
2 I зьвер, каторага я бачыў, быў падобны да рыся; ногі ў яго — як у медзьвядзя, а ляпа ў яго — як ляпа ў лява; і даў яму смок магутнасьць сваю і пасад свой і вялікую ўладу.
3 I бачыў я, што адна з галоў ягоных быццам зьбіта была на сьмерць, але гэтая сьмяротная рана выгаілася. I дзівавалася ўся зямля, сочачы зьвера;
4 I пакланіліся смоку, бо ён даў уладу зьверу, і пакланіліся зьверу, кажучы: «Хто падобны да зьвера гэтага? і хто можа ваяваць ізь ім?»
5 I дана была яму ляпа, што гукала вялічча а блявузґаньні, і дана яму ўлада дзеяць сорак два месяцы.
6 I разявіў ён ляпу да блявузґаньня на Бога, блявузґаць на імя Ягонае, і на вітальню Ягоную, і на жыхарачых на небе.
7 I дана было яму ваяваць ізь сьвятымі і перамагчы іх; і дана была яму ўлада над кажным племям а людам а моваю а народам.
8 I паклоняцца яму ўсі жывучыя на зямлі, каторых імёны не напісаныя ў кнізе жыцьця ў Баранчыка, забітага ад закладзінаў сьвету.
9 Хто мае вуха, няхай чуе.
10 Хто вядзець у палон, тый ідзець у палон; хто мячом забівае, тый мае быць забіты мячом. Тут трывалкосьць і вера сьвятых.
11 I бачыў я другога зьвера, што выходзіў ізь зямлі; ён меў два рагі, падобныя да Баранчыкавых, і гукаў як смок.
12 I ён дзее з усёй уладаю першага зьвера перад ім, і чыне, што зямля і жывучыя на ёй кланяюцца першаму зьверу, у каторага сьмяротная рана выгаілася.
13 I чыне вялікія знакі, ажно агонь зводзе зь неба на зямлю перад людзьмі.
14 I зводзе жывучых на зямлі знакамі, каторыя дана яму чыніць перад зьверам, кажучы жывучым на зямлі зрабіць абраз зьвера, што мае рану ад мяча, але ажыў.
15 I дана было яму даць дух у вабраз зьвера, каб абраз зьвераў гукаў і чыніў так, каб кажны, хто ня будзе кланяцца абразу зьвера, быў забіваны.
16 I ён учыне, што ўсім — малым і вялікім, багатым і ўбогім, вольнікам і нявольнікам — зроблены быў знак на правай руццэ іхнай альбо на чале іхным,
17 I што нікому ня можна будзе купляць альбо прадаваць, апрача тога, хто мае знак імені зьвярынага альбо лік імёнаў ягоных.
18 Тут мудрасьць. Хто мае розум, палічы лік зьвера, бо гэта лік людзкі. Лік ягоны шасьцьсот шасьцьдзясят шэсьць.

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 13 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.