Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Аб'яўленьня | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 «Ангілу царквы Сардзкае напішы: ,Гэта кажа Тый, што мае сямёх духоў Божых і сем зораў: Ведаю ўчынкі твае; ты маеш імя, быццам жывы, але ты мертвы.
2 Будзь чукавы й мацні засталае, каторае ля сьмерці; бо Я не знаходжу, каб учынкі твае былі супоўныя перад Богам Маім.
3 Дык успомні, што ты прыняў і чуў, захочуй і пакайся. А калі ня будзеш чукавы, дык Я прыйду на цябе, як злодзей, і ты ніяк не даведаешся, каторае гадзіны прыйду на цябе.
4 Маеш ты, адылі, колькі ймёнаў у Сардах, што не забрудзянілі адзецьцяў сваіх, і будуць хадзіць з Імною ў белым, бо яны годныя.
5 Хто парамагае, тый адзенецца ў белыя адзецьці; і Я ня ізмажу імені ягонага із сувою жыцьця, і вызнаю імя ягонае перад Айцом Сваім і перад ангіламі Ягонымі.
6 Хто мае вуха, няхай чуе, што Дух кажа цэрквам'.
7 «I ангілу царквы Філядэльфскае напішы: ,Гэта кажа Сьвяты, Праўдзівы, Каторы мае ключ Давідаў, Каторы адчыняе, і ніхто не зачыне; і зачыняе, і ніхто не адчыне:
8 Ведаю ўчынкі твае; вось, перад табою дзьверы, адчыненыя Імною, каторых ніхто ня можа зачыніць; ты мала маеш сілы, і захаваў Слова Мае, і не адрокся імені Майго.
9 Вось, Я ўчыню тым із бажніцы шайтанскае, каторыя кажуць, што яны Жыды, а ня ё, але маняць, — вось, Я ўчыню, што яны прыйдуць і паклоняцца ў ногі табе, і пазнаюць, што Я ўмілаваў цябе.
10 Як ты захаваў слова трывалкосьці Мае, Я таксама захаваю цябе ад гадзіны спробы, каторая вось, вось, мае прыйсьці на ўвесь сьвет, выпрабаваць жывучых на зямлі.
11 Я прыйду ўборзьдзе; дзяржы, што маеш, каб ніхто ня ўзяў кароны твае.
12 Хто перамагае, таго ўчыню стаўпом у доме Бога Свайго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Свайго й імя места Свайго, новага Ерузаліму, каторы зыходзе зь нябёс ад Бога Майго, і імя Мае новае.
13 Хто мае вуха, няхай чуе, што Дух кажа цэрквам'.
14 «I ангілу царквы ляодыцкае напішы: ,Гэта кажя Амін, верны а праўдзівы сьветка, пачатак стварэньня Божага:
15 Ведаю ўчынкі твае, што ты ані сьцюдзёны, ані гарачы; о каб ты быў сьцюдзёны або гарачы!
16 Затым што ты летны, а ня сьцюдзёны ані гарачы, Я выплюну цябе з роту Свайго.
17 Бо ты кажаш: «Я багаты, забагацеў і нічога не патрабую», а ня ведаеш, што ты нуднік а небарака а бедны а нявісны а голы.
18 Раджу табе купіць у Мяне золата, агнём ачышчанае, каб ты быў багаты, і белае адзецьце, каб адзецца і каб ня відаць быў сорам голасьці твае, і вочнай масьцяй памаж вочы свае, каб бачыць.
19 Я ганю а зыру толькіх, колькіх люблю. Дык будзь рупатлівы й пакайся.
20 Вось, стаю ля дзьвярэй і стукаю. Калі хто пачуе голас Мой і адчыне дзьверы, увыйду да яго і буду вячэраць ізь ім, і ён із Імною.
21 Хто перамагае, таму дам сесьці з Імною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Сваім на пасадзе Ягоным.
22 Хто мае вуха, няхай чуе, што Дух кажа цэрквам.

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.