Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Аб'яўленьня | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І дана імне трысьціна, падобная да прута, і сказана: «Устань, і памерай дом Божы а аброчнік, і тых, што кланяюцца ў ім.
2 А навонны панадворак дому Божага вылуч і ня мерай яго, бо ён даны паганам: яны будуць таптаць сьвятое месца сорак два месяцы.
3 I дам сілу двум сьветкам Сваім, і яны будуць праракаць тысяча дзьвесьце шасьцьдзясят дзён, адзеўшыся ў зрэбніну».
4 Гэта дзьве аліўкі й два сьветачы, каторыя стаяць перад Богам зямлі.
5 I калі хто захоча ім шкодзіць, дык агонь выйдзе з роту ў іх і пажарэць непрыяцеляў іхных; калі хто захоча ім шкодзіць, гэтак мае быць забіты.
6 Яны маюць уладу зачыніць неба, каб дождж ня йшоў на зямлю за дзён прараканьня іхнага; і маюць уладу над водамі — абарачаць іх у кроў і разіць зямлю ўсялякай болькаю, колькі разоў захочуць.
7 I як скончаць яны сьветчаньне свае, зьвер, каторы выходзе зь бяздоньня, будзе ваяваць ізь імі, і пераможа іх, і заб'ець іх,
8 I трупы іхныя будуць на вуліцы вялікага места, каторае духоўна завецца Содома й Ягіпет, ідзе й Спадар нашы ўкрыжаваны.
9 I зь людаў а плямёнаў а языкоў а народаў будуць глядзець на трупы іхныя тры дні з палавіцаю, і не дазволяць пакласьці трупы іхныя да грабоў.
10 I жывучыя на зямлі будуць цешыцца з гэтага а весяліцца, і пашлюць дары адны адным, бо гэтыя два прарокі мучылі жывучых на зямлі.
11 Але просьле трох дзён із палавіцаю ўвыйшоў у іх ад Бога дух жыцьця, і яны сталі на ногі свае, і вялікі страх напаў на тых, каторыя глядзелі на іх.
12 I я пачуў вялікі голас ізь неба, што казаў ім: «Увыйдзіце сюды». I яны ўзышлі на неба ў булаку; і глядзелі на іх непрыяцелі іхныя.
13 I тае ж гадзіны зьдзеялася вялікае трасеньне зямлі, і дзясятая часьць места пала, і сем тысячаў імёнаў людзкіх было забіта ў тым землятрасеньню; і засталыя працяты былі жахам, і ўздалі славу Богу нябёснаму.
14 Другая бяда мінула; вось, ідзець уборзьдзе трэйцяя бяда.
15 I сёмы ангіл затрубіў, і разьлягліся на небе вялікія галасы, кажучы: «Гаспадарства сьвету сталася Спадара нашага а Хрыста Ягонага, і будзе гаспадарстваваць на векі вякоў.
16 I дваццаць чатырох старых, што сядзелі на пасадах сваіх перад Богам, палі на віды свае й пакланіліся Богу,
17 Кажучы: «Дзякуем Табе, Спадару Божа ўсемагучы, Каторы ёсьць і быў, што Ты прыняў вялікую сілу Сваю і загаспадарстваваў.
18 I ўзлаваліся народы; і прышоў гнеў Твой, і пара судзіць мертвых, і даць адплату слугам Тваім прарокам а сьвятым а тым, што баяцца імені Твайго, малым і вялікім, і загубіць тых, што губілі зямлю».
19 I рашчыніўся дом Божы на небе, і відаць скрыня ўмовы Ягонае ў доме Ягоным; і сталіся маланьні а галасы а громы а трасеньне зямлі а вялікі град.

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 11 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.