Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Аб'яўленьня | 16 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I пачуў я вялікі голас із дому, што казаў сямём ангілам: «Ідзіце й выліце сем чараў гневу Божага на зямлю».
2 I пайшоў першы ангіл, і выліў чару сваю на зямлю: і выніклі нягодныя а шкодныя раны на людзёх, што мелі знак зьвераў і кланяліся абразу ягонаму.
3 I другі выліў чару сваю ў мора: і сталася кроў, як мерцьвяка, і ўсе жывое памерла ў мору.
4 I трэйці выліў чару сваю ў рэкі а ў жаролы водаў: і сталася кроў.
5 I пачуў я ангіла водаў, каторы казаў: «Справядлівы Ты, Спадару, Каторы ёсьць і быў, сьвяты, што рассудзіў так.
6 За тое, што яны разьлілі кроў сьвятых а прарокаў, Ты даў ім піць кроў: яны вартыя».
7 I пачуў я, што аброчнік казаў: «Запраўды, Спадару, Божа Ўсемагучы, праўдзівыя а справядлівыя суды Твае».
8 I чацьверты выліў чару сваю на сонца: і дана было яму паліць людзёў цяплом.
9 I людзі былі палены вялікім вадам; і блявузґалі на імя Божае, Каторы меў уладу над гэтымі болькамі, і не пакаяліся, каб уздаць Яму славу.
10 I пяты выліў чару сваю на пасад зьвераў: і стала гаспадарства ягонае хмарнае, і з болю яны кусалі языкі свае,
11 і з боляў сваіх і ад болькаў сваіх блявузґалі на Бога нябёснага; і не пакаяліся з учынкаў сваіх.
12 I шосты выліў чару сваю на вялікую раку Еўфрат: і высахла вада ў ёй, каб прыгатавана была дарога каралём ад усходу сонца.
13 I бачыў я выходзячых ізь ляпы смокавае, і зь ляпы зьверавае, і з роту хвальшывага прарокі трох духоў нячыстых, бы жабы;
14 Бо яны духі нячысьцікавы, што чыняць знакі; яны выходзяць да каралёў усяго сьвету, каб зьберці іх на вайну таго вялікага дня Бога Ўсемагучага.
15 «Гля, прыходжу, як злодзей: дабраславёны, хто чукавы і сьцеражэць адзецьці свае, каб не хадзіў голы і каб не абачылі сораму ягонага».
16 I ён зьбер іх на месца, званае пагэбрэйску Армаґедон.
17 I сёмы выліў чару сваю ў паветра: і з дому Божага, з пасаду разьлёгся вялікі голас, каторы казаў: «Сталася!»
18 I былі маланьні а галасы а пяруны, і сталася вялікае трасеньне зямлі, якога ня бывала адгэнуль, як людзі на зямлі. Такое трасеньне зямлі! Такое вялікае!
19 I вялікае места падзялілася на тры часьці, і месты паганскія палі, і Бабілён вялікі ўспомнены перад Богам, каб даць яму чару віна палу гневу Свайго.
20 I кажны абток уцёк, і гораў не засталося;
21 I град, увелькі з цэнтнар, пайшоў зь неба на людзёў; і блявузґалі людзі на Бога за болькі ад граду, бо болька ад яго надта балючая.

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 16 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.