Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I некэтрыя, зышоўшы зь Юдэі, навучалі братоў: «Калі не абрэжацеся подле абычаю Масеявага, ня можаце спасьціся».
2 А як Паўла а Варнава мелі немалую нязгоду а сьпярэчку зь імі, Паўла а Варнава і некатрыя іншыя былі прызначаны йсьці ў гэтай справе да Ерузаліму да апосталаў а старшых.
3 Дык, будучы прапушчаныя царквою, ішлі перазь Фініку а Самару, драбязна павядаючы праз навярненьне паган, і прычыніліся да вялікае радасьці ўсіх братоў.
4 Прыбыўшы ж да Ерузаліму, яны былі прыняты царквою а апосталамі а старшымі, і здалі лічбу з усяго, што Бог учыніў імі.
5 I паўсталі некатрыя з памеж тых, што, будучы з гэрэсі фарысэйскае, уверылі, і казалі, што маюць абразаць іх і расказаць ім дзяржаць закон Масеяў.
6 I зьберліся апосталы а сьвятарове разгледзіць гэтую справу.
7 Па вялікай сьпярэчцы, Пётра, устаўшы, сказаў ім: «Мужы браты! вы разумееце, што ад найраньшых дзён Бог з памеж вас абраў мяне, каб із вуснаў маіх пагане чулі слова дабравесьці і ўверылі;
8 I Бог, ведамец сэрца, даў ім сьветчаньне, даючы Духа Сьвятога, як і нам;
9 I ня ўчыніў розьніцы памеж нас і іх, ачысьціўшы сэрцы іхныя вераю.
10 Цяпер жа, нашто вы спробуеце Спадара, кладучы йго на шыю вучанікаў, каторага не маглі панесьці айцове нашы ані мы ?
11 Але мы верым, што спасемся ласкаю Спадара Ісуса, тэю самаю сьцежкаю, як і яны».
12 I ўся множасьць маўчэла, і слухалі Варнаву а Паўлу, што павядалі праз знакі а чудосы, якія Бог учыніў імі паганам.
13 А як яны змоўклі, адказаў Якаў, кажучы: «Браты, паслухайце мяне!
14 Сымон паведаў, як Бог найперш даведаўся, каб узяць із паган люд да імені Свайго.
15 I з гэтым згаджаюцца словы прарокаў, як напісана:
16 ,Потым зьвярнуся, і адбудую ўпалы будан Давідаў, і адбудую разьвярненьні яго, і пастанаўлю яго,
17 Каб шукалі Спадара засталыя людзі і ўсі народы, над якімі гукана імя Мае, кажа Спадар, што чыне гэта.
18 Ведамныя Богу ад вечнасьці ўсі працы Ягоныя'.
19 Затым я пастанавіў не задаваць клопату тым, што з паган наварачаюцца да Бога,
20 А напісаць ім, каб узьдзержаваліея ад забрудзяненьня балванамі і ад бязулства, і ад задушанага, і ад крыві, і не рабілі іншым таго, чаго ня хочуць сабе.
21 Бо Масей ад старавечных пакаленьняў мае ў кажным месьце тых, што абяшчаюць яго, чытаны ў бажніцах кажнае сыботы».
22 Тады бачылася добрым апосталам а сьвятаром із усёй царквою, паслаць абраных з памеж сябе з Паўлам а Варнаваю да Антыёхі: Юду, званага Варсава, а Сілу, мужоў-правадыроў памеж братоў.
23 Напісаўшы пераз рукі іхныя: «Апосталы а старшыя а браты братом, што з памеж паган ув Антыёсе а Сыры а Кіліццы: здарованьне!
24 З тае прычыны, што мы пачулі, што некатрыя, прышлыя ад нас, задалі вам клопату словамі, захістаўшы душы вашы, кажучы, што маеце быць абразаны й дзяржаць Закон, чаго мы ім не паручалі;
25 Дык бачылася добрым нам, дайшоўшы да адназгоднага рассудку, паслаць абраных мужоў да вас із нашымі любовымі Варнаваю а Паўлам,
26 Мужамі, што далі жыцьцё свае дзеля імені Спадара нашага. Ісуса Хрыста.
27 Дык мы паслалі Юду а Сілу, каторыя самы скажуць вам і словамі тое самае.
28 Бо бачылася Духу Сьвятому й нам не накладаць на вас болыпага цяжару, апрача гэтага канечне патрэбнага:
29 Узьдзержавацца ад абраканага балваном і ад крыві, і ад задушанага, і ад бязулства. Дзержачы гэта, добра зробіце. Бывайце здаровы!»
30 Дык яны, будучы выпраўленыя, зышлі да Антыёхі і, зьбершы множасьць, даручылі ліст.
31 I, прачытаўшы ліст, яны цешыліся з даменьня гэтага.
32 Юда ж а Сіла, будучы самы прарокамі, дамянялі братом чысьленымі гутаркамі і ўмацавалі іх.
33 Як яны пабылі там якісь час, яны ў супакою былі адпушчаны братамі да тых, што іх паслалі.
34 Сілу, адылі, бачылася застацца там, а Юда зьвярнуўся да Ерузаліму.
35 Паўла ж а Варнава заставаліся ўв Антыёсе, вучачы а абяшчаючы слова Спадарова із шмат якімі іншымі.
36 За колькі ж дзён Паўла сказаў Варнаве: «Зьвярнімася й даведаймася да братоў у кажным месьце, ідзе мы абяшчалі слова Спадарова, як яны маюцца».
37 Варнава ж пазычыў узяць із сабою таксама Яана, званага Маркам;
38 Але Паўла думаў, што ня добра браць із сабою таго, каторы адышоў ад іх із Памфілі і ня йшоў зь імі да тае працы.
39 I паўстала войстрая сьпярэчка, ажно яны разлучыліся адзін із адным; Варнава ўзяў Марку із сабою і паплыў да Кіпры;
40 А Паўла, абраўшы Сілу, пайшоў, будучы паручаны братамі ласцы Божай.
41 І праходзіў Сыру а Кіліку, мацуючы цэрквы.

Дзеі сьвятых апосталаў, 15 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.