Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Гукай да сыноў Ізраелявых і скажы ім: калі людзіна зробе абятніцу подле ацэны твае душаў СПАДАРУ;
3 Дык будзе ацэна твая мужчыны ад дваццацёх год да шасьцьдзясят год, і будзе ацэна твая пяцьдзясят сыкляў срэбных, подле сыкля сьвятыні.
4 Калі ж гэта жонка, дык ацэна твая мае быць трыццаць сыкляў.
5 I каліж ад пяцёх год да дваццацёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны дваццаць сыкляў і жонкі дзесяць сыкляў.
6 I калі ад месяца і да пяцёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны пяць сыкляў срэбра і жонкі ацэна твая тры сыклі срэбла.
7 I калі шасьцьдзясят год і вышэй, калі мужчына, дык будзе ацэна твая пятнанцаць сыкляў срэбра, а жонкі дзесяць сыкляў.
8 I калі бяднейшы ён за ацэну тваю, то пастанавіць яго перад сьвятаром, і сьвятар хай ацануе яго; сумерна з магчымасьцяй таго, хто робе абятніцу, хай ацануе яго сьвятар.
9 Калі ж гэта будзе статак, каторы абракаюць на аброк СПАДАРУ, то ўсе, што дадзена СПАДАРУ, мае быць сьвята.
10 Ня маюць адмяняць яго й даваць благое за добрае, або добрае за благое; калі ж станецца, што хто адмене статчыну на статчыну, то й яна й даная за яе будзе сьвятая.
11 Калі ж будзе якая статчына нячыстая, каторую не абракаюць на аброк СПАДАРУ, то маюць пастанавіць статчыну перад сьвятаром;
12 I ацануе сьвятар яе, ці добрая яна, ці ліхая; і як ацануе сьвятар, так і мае быць.
13 Калі ж хто захоча выкупіць яе, то хай дадаець пятую часьць да ацэны твае.
14 Калі хто пасьвячае дом свой як сьвятасьць СПАДАРУ, то сьвятар мае ацанаваць яго, ці добры ён, ці благі; і як ацануе сьвятар, так яно й станецца.
15 Калі ж тый, хто пасьвяціў, захоча выкупіць дом свой, то хай дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае яго, і будзе ягоны.
16 I калі з поля із свае дзяржавы пасьвяце хто СПАДАРУ, то ацэна твая мае быць подле меры сяўбы: за сяўбу гомэра ячменю пяцьдзясят сыкляў срэбла.
17 Калі пяцьдзясятага ўгодкавага году пасьвячае хто поле свае, мае адбыцца подле ацэны твае.
18 Калі ж па пяцьдзясятых угодках пасьвячае хто поле свае, то сьвятар мае разьлічыць срэбла подле год, засталых да ўгодкавага году, і мае паменшыць ацэну сваю.
19 I калі чыста выкупіць поле тый, каторы пасьвяціў, то хай ён дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае, і яно застанецца за ім.
20 I калі ён ня выкупе поля, і будзе прадана поле іншаму чалавеку, то ўжо ня можна выкупіць.
21 I будзе поле тое, калі яно ў вугодкі адыйдзе, сьвятасьцю СПАДАРУ, як поле пасьвячанае; сьвятару станецца дзяржаньне яго.
22 А калі поле куплі свае, каторае не з палёў ягонага дзяржаньня, ён пасьвяце СПАДАРУ,
23 Дык паліча яму сьвятар колькасьць ацэны аж да ўгодкавага году, і мае ён аддаць подле ацэны ў тым жа дню, сьвятасьць СПАДАРУ.
24 Пяцьдзясятага ўгодкавага году зьвернецца тое поле да тога, у кога яно было куплена, каму належа дзяржаньне тае зямлі.
25 Кажная ж ацэна твая мае быць подле сыклю сьвятыні, дваццаць ґер мае быць у сыклю.
26 Адно першака, каторы подле першародзтва належа СПАДАРУ із статку, ня мае ніхто пасьвячаць; ці вол гэта, ці авечка, СПАДАРОВЫ яны.
27 Калі ж статак нячысты, то мае выкупіць подле ацэны твае і дадаць да тога пятую часьць; калі ня выкупе, то мае прадаць подле ацэны твае.
28 Толькі ўсе пасьвячанае, каторае хтось пасьвяціў бы СПАДАРУ з усёга, што яго, з чалавека, ці із статчыны, ці з поля свайго дзяржаньня, — не прадаецца а не выкупляецца. Усе пасьвячанае сьвятое сьвятых яно СПАДАРУ.
29 Усе пасьвячанае, што пасьвячаюць людзі, не выкупляецца, напэўна памрэць.
30 I ўсялякая дзесяціна зямлі, ізь сяўбы зямлі і з пладоў дзерва належа СПАДАРУ; гэта сьвятасьць СПАДАРУ.
31 Калі ж хто захоча выкупіць дзесяціну сваю, то мае дадаць да яе пятую часьць.
32 I ўсялякая дзесяціна з буйнога й драбнога статку, з усёга, што прыходзе пад кіям, дзясятая часьць будзе сьвятасьць СПАДАРУ.
33 Ня маюць разглядаць, добрае, ці благое, і ня маюць адмяняць яго; калі ж хто адмене яго, то й само яно й данае на адмену будзе сьвятым, і ня можа быць выкуплена».
34 Гэта расказаньні, каторыя расказаў СПАДАР Масеям на гары Сынаю сыном Ізраелявым.

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 27 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.