Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
2 «I гукайце сыном Ізраелявым, і скажыце: кажная людзіна, у каторай будзе цеч ізь цела ейнага, цеч ейная нячыстая.
3 I во якая будзе нечысьць ейная ў цечы ейнай: як цячэць ізь цела ейнага цеч ейная, і як запыняецца ў целе ейным цеч ейная, — гэта нечысьць ейная.
4 Кажная пасьцеля, на каторую ляжа маючы цеч, будзе нячыстая, і кажны спакмень на каторым сядзе, будзе нячысты.
5 I хто даткнецца да пасьцелі ягонае, тый мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара.
6 I хто сядзе на які спакмень, на каторым сядзеў маючы цеч, тый мае памыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і будзе нячысты аж да вечара.
7 I хто даткнецца да цела маючага цеч, тый мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, нячысты аж да вечара.
8 I калі плюне маючы цеч на чыстага, то гэты мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты аж да вечара.
9 I кажны паяздок, у каторым важыняўся маючы цеч, нячысты.
10 I кажны, хто даткнецца да ўсёго, што будзе пад ім, стане нячысты аж да вечара; і хто панясець іх, вымые адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і будзе нячысты аж да вечара.
11 I ўсі, да каго даткнецца маючы цеч, не спаласнуўшы рук сваіх у вадзе, маюць вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячыстыя аж да вечара.
12 І судзіну гліняную, да каторае даткнецца маючы цеч, надабе разьбіць, а ўсялякую судзіну дзярвяную надабе спаласкаць вадою.
13 I як ачысьціцца маючы цеч ад цечы свае, тады мае ён адлічыць сем дзён дзеля свайго ачышчэньня, і вымые адзежу сваю, і змые цела свае ў жывой вадзе, і будзе чысты.
14 I на восьмы дзень возьме ён сабе два туркі альбо двое галубянят, і прыйдзе перад від СПАДАРОЎ да ўходу будану збору, і аддасьць іх сьвятару.
15 I прыгатуе сьвятар іх адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне; і адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы ягонае.
16 І калі ў мужчыны выйдзе насеньне ляжаньня, дык мае памыць у вадзе ўсе цела свае, і нячысты будзе аж да вечара.
17 I кажная адзежа й кажная скура, на каторую луча насеньне ляжаньня, мае быць вымыта ў вадзе, і нячыстая будзе да вечара.
18 I жонка калі ляжа з мужам насеньням ляжаньня, то яны маюць памыцца ў вадзе, і нячыстыя будуць аж да вечара.
19 I калі ў жонкі будзе цеч, цеч крыві ў целе ейным, то сем дзён мае яна быць у вадлучэньню сваім. I кажны, хто даткнецца да яе, стане нячысты аж да вечара.
20 I ўсе, на чым яна ляжа ў працягу адлучэньня свайго, стане нячыстае; і ўсе, на чым сядзе, стане нячыстае.
21 I кажны, хто даткнецца да пасьцелі ейнае, мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара.
22 I кажны, хто даткнецца да якога знадбеня, на каторым яна сядзела, мае вымыць адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара.
23 I калі на пасьцелі цеч альбо на тым спакменню, на каторым яна сядзела, тый, што даткнецца да яго, нячысты будзе аж да вечара.
24 Калі лежма ляжыць чалавек ізь ёй, то адлучэньне ейнае будзе на ім, і ён нячысты будзе сем дзён, і кажная пасьцеля, на каторай ён ляжа, будзе нячыстая.
25 I калі ў жонкі вельмі цячэць кроў шмат дзён ня ў часе адлучэньня ейнага, альбо калі яна мае цеч звыш адлучэньня свайго, то ўвесь час цечы нечысьці свае, які ў працягу адлучэньня свайго, будзе нячыстая яна.
26 Кажная пасьцеля, на каторай яна ляжа ўсі дні цечы свае, як пасьцеля адлучэньня ейнага будзе ёй; і кажны знадбень, на каторы яна сядзе, будзе нячысты, як нечысьць адлучэньня ейнага.
27 I кажны, хто даткнецца да іх, стане нячысты, і мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара.
28 I як яна ачысьціцца ад цечы свае, тады мае адлічыць сем дзён, і потым будзе чыстая.
29 На восьмы дзень возьме яна сабе два туркі альбо двое галубянят, і прынясець іх да сьвятара да ўходу будану збору;
30 I прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, адругое на ўсепаленьне; і дастане ласкіўчыненьне ёй сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы нечысьці ейнае.
31 Гэтак адлучайце сыноў Ізраелявых ад нечысьці іхнае, і яны не памруць у нечысьці сваёй, плюгавячы вітальню Маю, каторая сярод іх».
32 Гэта права праз маючага цеч і праз выходзячае зь яго насеньне ляжаньня, што плюгаве яго гэтым,
33 I праз хварэючую адлучэньням сваім, і ў каторых цячэць цеч іхная ў мужчыны і ў жонкі, і праз чалавека, каторы паляжыць ізь нячыстай.

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 15 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.