Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I сказаў СПАДАР Масею: «Гукай сьвятаром Ааранёнкам і скажы ім: ніякай мертвай асобай хай ня плюгавяцца ў людзе сваім.
2 Толькі да сваяка блізкога сабе, да маці свае й да айца свайго, да сына свайго й дачкі свае, да брата свайго
3 Й да сястры свае, дзяўчыны блізкой да сябе, што ня была замужам, зь ёю можа плюгавіцца.
4 Ён ня сплюгавіцца, як старшы ў людзе сваім, каб будзеніць сябе.
5 Яны ня маюць рабіць плешы на галаве сваёй, канец барады свае хай ня голяць і на целе сваім хай не націнаюць націнаў.
6 Сьвятымі хай будуць Богу свайму, і ня маюць будзеніць імені Бога свайго; бо агняныя аброкі СПАДАРУ, хлеб Бога свайго яны даруюць; затым будуць сьвятыя.
7 Жонкі бязулі й збудзененае яны ня возьмуць, і жонкі, разьведзенае мужам сваім, бо ён сьвяты Богу свайму.
8 Сьвяці яго, бо ён абракае хлеб Богу твайму; хай будзе ён у цябе сьвяты, бо сьвяты Я СПАДАР, пасьвячаючы вас.
9 I дачка сьвятарова, калі збудзене сябе бязулствам, то яна будзене айца свайго: цяплом маюць спаліць яе.
10 I найвышшы сьвятар із братоў сваіх, на каторага галаву ўзьліты алей памазаньня і каторы пасьвячаны адзявацца ў тую адзежу, ня мае адкрываць галавы свае й разьдзіраць адзежы свае;
11 I да ніякага памерлага ня мае ён прыступаць; айцом а маці сваёй хай ня плюгавіцца.
12 I ад сьвятыні ён ня мае адходзіць і будзеніць сьвятыню Бога свайго, бо адлучэньне алеям памазаньня Бога яго на ім. Я СПАДАР.
13 I ён жонку ў дзявоцтве ейным хай бярэць,
14 Удаву, альбо разьведзеную, альбо збудзененую, альбо бязулю, гэтыя ня мае ён браць, але адно дзяўчыну зь люду свайго мае ён браці за жонку.
15 I хай ня будзене насеньня свайго ў люду сваім, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае яго».
16 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
17 «Гукай Аарону, кажучы: кажны з насеньня твайго ў родах сваіх, калі будзе ў яго ган, хай ня бліжыцца абракаць хлеб Бога свайго;
18 Бо кажны, на кім ган, ня мае бліжыцца: ані нявісны, ані кульгавы, альбо маючы сплюшчаны нос, альбо якую-колечы часьць лішне даўгую,
19 Ані такі, у каторага зломлена нага альбо зломлена рука,
20 Ані гарбаты, ані карамжаты, альбо ў каторага бяльмо на воку, ані каросьлівы, ані шалудлівы, ані з расьцягненымі шулятамі.
21 Кажная людзіна, у каторай ё ган, і яна з насеньня Аарона сьвятара, ня мае бліжыцца, каб дараваць агняныя аброкі СПАДАРУ: ган на ім, хай ня бліжыцца, каб дараваць хлеб Бога Свайго.
22 Хлеб Бога свайго ізь сьвятога сьвятых а ізь сьвятыняў ён можа есьці;
23 Але да запінахі ня мае ён прыходзіць, і да аброчніка ня мае ён бліжыцца, бо ган на ім; ня мае ён будзеніць сьвятыні Мае, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх».
24 I гукаў Масей Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым гэтыя словы.

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 21 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.