Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I калі з аброкаў супакойных будзе дар ягоны, калі ён абракае з буйнога статку самца альбо саміцу бяз гану, няхай абрачэць яго перад відам СПАДАРОВЫМ.
2 I ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго ля дзьвярэй будану збору; і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, кроў на аброчнік наўкола.
3 I абрачэць ён із аброкаў супакойных агняны аброк СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, каторы на патрыхах,
4 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву, каторая на печанцох, з ныркамі ён адыйме гэта.
5 I спаляць гэта сынове Ааронавы на аброчніку на ўсепаленьне, каторае на дровах, што на агню: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ.
6 А калі з драбнога статку дар ягоны ёсьць на аброкі супакойныя СПАДАРУ, самец альбо саміца, бяз гану хай абрачэць яго.
7 Калі з авец абракае ён дар свой, няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ;
8 I ўзложа руку сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго перад буданом збору, і сынове Ааронавы пакропяць крывёю яго на аброчнік наўкола.
9 I хай абрачэць із аброкаў супакойных аброк агняны СПАДАРУ, тук яго, цэлы хвост, ля хрыбетнае косьці хай ён адлуча яго, і тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах,
10 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адлуча гэта.
11 I спале сьвятар гэта на аброчніку: гэта хлеб — агняны аброк СПАДАРУ.
12 А калі казёл дар ягоны, дык няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ;
13 I ўзложа руку сваю на галаву ягоную, і зарэжа перад буданом збору, і пакропяць сынове Ааронавы крывёй яго на аброчнік наўкола.
14 I абрачэць ізь яго дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах,
15 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адыйме гэта.
16 I спале іх сьвятар на аброчніку: гэта хлеб, агняны аброк — на прыемны пах; увесь тук СПАДАРУ.
17 Права вечнае ў родах вашых, у вусіх гасподах вашых; ніякага туку і ніякае крыві ня ежча».

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 3 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.