Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Раскажы сыном Ізраелявым, і хай возьмуць табе алівы аліўкавае, чыстае, вытаўчанае, на сьвяценьне, каб паліць штачасны сьветач.
3 Вонках запінахі скрыні сьветчаньня ў будане збору наснудзе гэта Аарон зь вечара да раньня перад відам СПАДАРА штачасна. Гэта — вечная ўстава ў родах вашых.
4 На сьветачу чыстым наснудзе лянпы перад СПАДАРОМ штачасна.
5 I вазьмі ценькае мукі й сьпячы зь яе двананцаць закрашаных букаткаў; дзьве дзясятыя ефы хай будуць у кажнай букатцы.
6 I палажы іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале перад СПАДАРОМ.
7 I палажы на рад чыстага кадзіла, і будзе гэта ля хлеба, на памятку, на аброк СПАДАРУ.
8 Дня сыботняга, дня сыботняга прыгатуйце гэта перад СПАДАРОМ штачасна ад сыноў Ізраелявых: гэта змова вечная.
9 I будзе Аарону а сыном ягоным, і будуць есьці яго на сьвятым месцу; бо сьвятое сьвятых гэта яму з агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ: устава вечная».
10 I вышаў сын аднае Ізраелкі, ён сын Егіпцяніна, меж сыноў Ізраелявых, і павадзіліся ў табару сын Ізраелчын і Ізраелец;
11 I ганіў сын Ізраелчын Імя Спадарова і клёў. I прывялі яго да Масея. А імя маці ягонае было Саломіф Дыўранка, з пакаленьня Дановага;
12 I памясьцілі яго пад старожу, каб было наказана ім із вуснаў СПАДАРОВЫХ.
13 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
14 «Вывядзі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўсі, што чулі, няхай паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўкамянуе яго ўся грамада.
15 І сыном Ізраелявым гукай, кажучы: кажная людзіна, каторая будзе ўлегцы мець Бога свайго, тая панясець грэх свой.
16 I хто будзе ганіць імя СПАДАРОВА, сьмерцю памрэць, каменьням укамянуюць яго ўся грамада. Як асяленец, таж тубылец, калі будзе ганіць імя СПАДАРОВА, памрэць.
17 I людзіна, што заб’ець чалавека, сьмерцю памрэць.
18 Хто заб’ець статчыну, мае заплаціць за яе, дых за дых.
19 I людзіна, што прычыне ган субрату свайму, то, як ён зрабіў, так мае быць зроблена яму.
20 Зламеньне за зламеньне, вока за вока, зуб за зуб: як ён прычыніў ган чалавеку, прычыняць так яму.
21 I хто заб’ець статчыну, мае заплаціць за яе; а хто заб’ець чалавека, тый хай памрэць.
22 Адна ўстава хай будзе вам, як асяленцу, чужаземцу, так і тубыльцу хай будзе; бо Я СПАДАР, Бог ваш».
23 I гукаў Масей сыном Ізраелявым; і вывялі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўкаменавалі яго, і зрабілі сынове Ізраелявы, як расказаў СПАДАР Масею.

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 24 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.