Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І ты, сыну людзкі, вазьмі сабе войстры меч, галяк галеньнікаў вазьмі сабе, і вадзі ім па галаве сваёй і па барадзе сваёй, і вазьмі сабе шалькі, і падзялі валасы.
2 Трайціну чыста спалі на цяпле сярод места, як дні аблогі мінуць; трайціну вазьмі парэж нажом; і трайціну разьвей па ветру; і Я агалю меч за імі.
3 Таксама стуль вазьмі невялічкі лік і завяжы іх у крысы сабе.
4 І вазьмі зь іх ізноў, і кінь іх у цяпло, і спалі іх у цяпле; стуль выйдзе цяпло на ўвесь дом Ізраеляў.
5 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: “Гэта — Ерузалім! Я пастанавіў яго сярод народаў, і краі навокал яго;
6 А ён абярнуў суды Мае ў нягоднасьць болей, чымся народы, і ўставы Мае — болей, чымся краі, што навокал яго; бо яны пагрэбавалі судамі Маімі і ўставамі Маімі, не хадзілі ў іх”.
7 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: “За тое, што вы шмат болей за народы, што навокал вас, у вуставах Маіх не хадзілі і не дзяржалі судоў Маіх, і не рабілі подле судоў народаў, што навокал вас”, —
8 За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: “Гля, Я, нават Я супроці цябе, і ўчыню суды сярод цябе на ачох народаў,
9 І ўчыню з табою тое, чаго Я не рабіў, і наперад падобнага да гэтага ня буду чыніць, за ўсі агіды твае.
10 За тое айцове будуць есьці сыноў сваіх сярод вас, і сынове будуць есьці бацькоў сваіх; і ўчыню суд над табою, і ўсіх засталых у цябе разьвею кажным ветрам.
11 Затым, жыў Я, — кажа Спадар СПАДАР: — дыкжэ за тое, што ты ўпаганіў сьвятыню Маю ўсімі брыдамі а ўсімі агідамі, таксама Я зьменшу цябе, і вока Мае не пашчаджае цябе, і таксама Я ня буду мець жаласьці.
12 Трайціна ў цябе памрэць ад ліпучкі, і галадоў іх будзе нікбіць сярод цябе; і трайціна падзець ад мяча ў ваколіцы Тваёй; і трайціну разьвею кажным ветрам і агалю меч над імі.
13 І скончыцца Мой гнеў, і супакоіцца палкі гнеў Мой на іх, і пацешуся; і яны даведаюцца, што Я, СПАДАР, вымавіў у рупатлівасьці сваёй, як Я скончу гнеў Свой на іх.
14 І зраблю цябе пустынёю а ганьбаю меж народаў, што навокал цябе, на аччу кажнага праходзячага.
15 Дык гэта будзе ганьбаю а блявузґаньням, навукаю а зуменьням у народаў, што навокал цябе, як Я ўчыню суды над табою ў гневе а ў палкім гневе а ў гнеўных ганеньнях; Я, СПАДАР, казаў.
16 Як Я пушчу на іх злыя стрэлы галадові, што будуць на выгубленьне, каторыя пушчу выгубіць вас, і змацню галадоў на вас, і патрышчу вашу падпору хлеба.
17 І пашлю на вас галадоў а злыя зьвяры, і яны спабудуць цябе дзяцей тваіх; і ліпучка, і разьліцьцё крыві пройдуць сярод цябе, і навяду на цябе меч; Я, СПАДАР, казаў”».

Кніга прарокі Езэкіеля, 5 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.