Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І сталася сёмага году, пятага месяца, дзясятага дня месяца, што некатрыя із старцоў Ізраелявых прышлі папытацца ў СПАДАРА й селі перад імною.
2 Тады было слова СПАДАРОВА імне, кажучы:
3 «Сыну людзкі! гукай старцом Ізраелявым і скажы ім: “Гэтак кажа Спадар: ‘Ці вы прышлі папытацца ў Мяне? Жыў Я, — агалашае Спадар СПАДАР, — Я не дазволю вам пытацца ў Мяне’”.
4 Ці будзеш судзіць іх, судзіць, сыну людзкі? агіды айцоў іхных паведай ім.
5 І скажы ім: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Таго дня, калі Я абраў Ізраеля, і падняў руку сваю насеньню дому Якававага, і азнайміўся ім у зямлі Ягіпецкай, як Я падняў руку ім, кажучы: Я — СПАДАР, Бог ваш, —
6 Таго дня Я падняў руку ім, вывесьці іх ізь зямлі Ягіпецкае да зямлі, што Я выглядзеў ім, што цячэць малаком а мёдам, харашыня ўсіх земляў.
7 Тады сказаў Я ім: “Кажны агіду аччу сваіх адкіньце й балванамі ягіпецкімі ня плюгаўцеся: Я — СПАДАР, Бог ваш!”
8 Але яны збунтаваліся й не хацелі слухаць Мяне: ніхто не адхінуў агідаў аччу сваіх і не адхінуў балваноў ягіпепкіх. Тады Я сказаў: Я выльлю абурэньне Свае на іх, дакончу гнеў Свой на іх сярод зямлі Ягіпецкае.
9 Я ўчыніў, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, сярод каторых яны, на каторых ачох Я аб’явіўся ім, дзеяў, каб весьці іх ізь зямлі Ягіпецкае.
10 Дзеля таго вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае і прывёў іх на пустыню,
11 І даў ім уставы свае, і паведаміў ім суды Свае, каторыя, калі поўне чалавек, то будзе жыць імі;
12 І таксама Я даў ім сыботы Свае, каб былі знакам меж Мяне й іх, каб ведалі, што Я СПАДАР, Каторы ўсьвячае іх.
13 Але збунтаваўся супроці Мяне дом Ізраеляў на пустыні: у вуставах Маіх не хадзілі й судамі Маімі пагрэбавалі, каторыя, калі поўне іх чалавек, то будзе жыць імі; сыботы Мае яны вельмі збудзенілі. І маніўся выліць Я палкі гнеў Свой на іх на пустыні, каб выгубіць іх.
14 І дзеяў Я, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, на каторых ачох Я вывеў іх.
15 Але й таксама Я падняў руку Сваю ім на пустыні, што не прывяду іх да зямлі, каторую даў, каторая цячэць малаком а мёдам, харашыня ўсіх земляў;
16 Бо судамі Маімі яны пагрэбавалі, а што да ўставаў Маіх, то не хадзілі ў іх, але збудзенілі сыботы Мае, бо сэрца іхнае йшло за балванамі іхнымі.
17 І пашчаджала іх вока Мае, каб не загубіць іх, і ня ўчыніла зьнішчэньня ім на пустыні.
18 І Я сказаў дзяцём іхным на пустыні: у вуставах айцоў сваіх не хадзіце, судоў іхных не заховуйце й балванамі іхнымі ня плюгаўцеся.
19 Я — СПАДАР, Бог ваш: у вуставах Маіх хадзіце, суды Мае дзяржыце й паўніце іх.
20 І сыботы Мае сьвяціце, і будуць яны знакам меж Мяне й вас, каб вы ведалі, што Я — СПАДАР, Бог Ваш.
21 І збунтаваліся супроці Мяне дзеці: у вуставах Маіх не хадзілі й судоў Маіх не дзяржалі, каб паўніць іх, каторыя, калі поўне іх чалавек, то жывець імі, сыботы Мае збудзенілі. І маніўся Я выліць палкі гнеў Свой на вас, спагнаць гнеў Свой на іх на пустыні.
22 Але Я зьвярнуў руку Сваю і ўчыніў дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася на ачох народаў, на чыіх ачох Я вывеў вас.
23 Таксама падняў Я руку Сваю ім на пустыні, каб рассыпаць іх меж народаў і разьвеяць іх па краёх
24 За тое, што не паўнілі судоў Маіх, але пагрэбавалі ўставамі Маімі, і збудзенілі сыботы Мае, і за балванамі айцоў іхных былі вочы іхныя.
25 Затым Я даў ім нядобрыя ўставы а суды, каторымі яны не маглі б жыць,
26 І сплюгавіў іх собскімі дарамі іхнымі, тым, што праводзілі перазь цяпло кажнага, што адчыняе ўлоньне, каб спустошыць іх, каб даведаліся, што Я — СПАДАР’”.
27 Затым, сыну людзкі, гукай дому Ізраеляваму й скажы ім: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Яшчэ гэтым айцове вашы блявузґалі на Мяне, ізраджаючы Мяне ізрадаю:
28 Як Я прывёў іх да зямлі, праз каторую падняў руку Сваю даць яе ім, яны глянулі на кажны высокі ўзгорак і на кажнае рассахатае дзерва, і абракалі там аброкі свае, і там давалі квелячыя дары свае, і клалі там духмяныя пахі свае, і ўзьлівалі там узьліваньні свае.
29 І сказаў Я ім: “Што гэта за ўзвышша, на каторае вы ходзіце?” І названа імя яго Бама дагэтуль’”.
30 Затым кажы дому Ізраеляваму: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Ці не дарогаю бацькоў вашых вы плюгавіцеся? і за агідамі іхнымі ці не бязуліце вы?
31 Бо як вы нясіце дары, як праводзіце сыноў сваіх перазь цяпло, вы плюгавіцеся ўсімі сваімі балванамі аж дагэтуль; ці вы будзеце пытацца ў Мяне, доме Ізраеляў? Жыў Я, — агалашае Спадар СПАДАР, — вы ня будзеце пытацца ў Мяне.
32 І таго, што прыходзе вам удум, ані ня будзе, што вы кажаце: “Будзем, як пагане, як радзімы краёў, служыць дзерву а каменю”.
33 Жыў Я, — агалашае Спадар СПАДАР, — напэўна дужою рукою а выцягненым цаўём а вылітым гневам я буду радзіць вас;
34 І вывяду вас дужою рукою а выцягненым цаўём а вылітым гневам ізь людаў, і зьбяру вас із краёў, ідзе вы рассыпаны,
35 І прывяду вас на пустыню людаў, і там буду прававацца з вамі від да віду.
36 Як прававаўся з айцамі вашымі на пустыні зямлі Ягіпецкае, так буду прававацца з вамі, — агалашае Спадар СПАДАР. —
37 І ўчыню, што вы пойдзеце пад розкаю, і прывяду вас у вязі змовы.
38 І вычышчу з памеж вас бунтаўнікоў а выступнікаў, і вывяду іх із краю, ідзе яны перабываюць, але ня ўвыйдуць яны ў зямлю Ізраельскую; і даведаецеся, што Я — СПАДАР.
39 Узглядам вас, доме Ізраеляў, — гэтак кажа Спадар СПАДАР: — ідзіце, служыце кажны балваном сваім і потым, бо вы ня слухаеце Мяне, але наперад сьвятога імені Майго ня будзеньце дарамі а балванамі сваімі;
40 Бо на сьвятой гары Маёй, на гары вышыні Ізраелявае, — агалашае Спадар СПАДАР, — там будзе служыць Імне ўвесь дом Ізраеляў, увесь у зямлі; там буду прыяць і там буду пытаць узьнесеньняў вашых і пачаткаў прыносаў вашых з усімі пасьвячэньнямі вашымі.
41 З прыемным пахам зычліва вас прыйму, як вывяду вас ізь людаў і зьбяру вас із краёў, куды вы былі рассыпаны; і ўсьвячуся ў вас у ваччу народаў.
42 І даведаецеся, што Я — СПАДАР, як Я прывяду вас да зямлі Ізраелявае, да краю, праз каторы Я падняў руку Сваю даць айцом вашым.
43 І ўспомніце там дарогі свае, каторымі вы сплюгавіліся, і вы будзеце брыдзіцца сабою ў вачох сваіх за ўсе ліха, што вы ўчынілі.
44 І даведаецеся, доме Ізраеляў, што Я — СПАДАР, як Я ўчыню з вамі дзеля імені Свайго, ня подле нягодных дарогаў вашых ані подле згубных учынкаў вашых’, — агалашае Спадар СПАДАР”».
45 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
46 «Сыну людзкі, зьвярні від свой на паўдня й кажы супроці паўдня, і праракай супроці лесу паўднявога поля,
47 І кажы паўднявому лесу: “Слухай слова СПАДАРОВА: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Гля! Я запалю цяпло ў цябе, і яно пажарэць кажнае вагкое дзерва й кажнае сухое дзерва; ня будзе пагашана палаючае полымя, і ўсі віды ад паўдня аж да поўначы згараць у ім.
48 І абача кажнае цела, што Я, СПАДАР, запаліў яго, яно ня будзе пагашана’”».
49 Тады сказаў я: «Ах, Спадару Божа! яны кажуць імне: “Ці ня гукае ён прыпавесьці?”»

Кніга прарокі Езэкіеля, 20 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.