Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як, кароль жыў у доме сваім, і СПАДАР супакоіў яго навокал ад усіх варагоў ягоных;
2 Дык сказаў кароль прароку Нафану: «Абач, калі ласка, я жыву ў доме кядровым, а скрыня Божая перабывае за заслонаю».
3 I сказаў Нафан каралю: «Усе, што ў цябе на сэрцу, ідзі рабі; бо СПАДАР із табою».
4 I сталася тае ночы, што было слова СПАДАРОВА да Нафана, кажучы:
5 «Пайдзі й скажы слузе Майму Давіду: “Гэтак кажа СПАДАР: ‘Ці ты пастановіш Імне дом дзеля Майго перабываньня,
6 Калі Я ня жыў у доме адгэнуль, як узьвёў сыноў Ізраелявых ізь Ягіпту, і дагэтуль, але пераходзіў у будане а ў вітальні?
7 Ідзе толькі Я хадзіў з усімі сынамі Ізраеля, ці казаў Я хоць слова каму-колечы з плямёнаў Ізраеля, катораму Я прызначыў пасьціць люд Свой, Ізраеля, кажучы: “Чаму не пастановіце Імне кядровага дому?”’”
8 I цяпер гэтак скажы слузе Майму Давіду: “Гэтак кажа СПАДАР войскаў: ‘Я ўзяў цябе ад стады, ад пасты авец, каб ты быў правадыром люду Майго, Ізраеля.
9 I быў із табою ўсюдых, куды толькі хадзіў ты, і выгубіў усіх варагоў тваіх перад відам тваім, і зрабіў імя твае вялікім, як імя вялікіх на зямлі.
10 Я прызначу месца люду СВАЙМУ, Ізраелю, і пасаджу іх, каб яны жылі на собскім месцу сваім і не парушаліся болей, і людзі нягодныя ня будуць болей немарасьціць іх, як уперад,
11 як ёсьць адгэнуль, як Я прызначыў судзьдзяў над людам Сваім Ізраелям; і Я супакою цябе ад усіх варагоў тваіх. I СПАДАР кажа табе, што Ён пастанове табе дом.
12 Калі ж споўняцца дні твае, і ты ляжаш із бацькамі сваімі, то Я ўзьнясу просьле цябе насеньне твае, што выйдзе ізь сьцёгнаў тваіх, і ўтрывалю гаспадарства ягонае.
13 Ён памуруе дом імені Майму, і Я ўмацую пасад гаспадарства ягонага на векі.
14 Я буду яму айцом, а ён будзе Імне сынам; і калі ён ізгрэша, Я пакараю яго розкаю людзкою а вытнямі сыноў людзкіх;
15 Але ласкі Свае не адыйму ад яго, як Я адняў ад Саўлы, каторага Я адхінуў перад відам тваім.
16 I будзе ўтрывалены дом твой а гаспадарства твае на векі перад відам Маім, пасад твой будзе ўмацаваны на векі’”».
17 Подле ўсіх гэтых слоў і подле ўсяе гэтае відзені, гукаў Нафан Давіду.
18 I прышоў кароль Давід, і сеў перад відам СПАДАРА, і сказаў: «Хто я, Спадару СПАДАРУ, і што такое дом мой, што Ты прывёў мяне аж сюды!
19 I гэтага яшчэ мала здалося ў ваччу Тваім, Спадару СПАДАРУ; але Ты казаў яшчэ праз Дом слугі свайго надалей. А гэта права чалавека, Спадару СПАДАРУ!
20 Што яшчэ можа сказаць Табе Давід? Ты знаеш слугу Свайго, Спадару СПАДАРУ!
21 Дзеля слова Свайго й подле сэрца Свайго Ты зрабіў усе вялікае гэта, каб паведаць слузе Свайму.
22 Затым узьвялічаны Ты, СПАДАРУ Божа, бо нямаш падобнага да Цябе і нямаш Бога, апрача Цябе, подле ўсёга, што чулі мы вушамі сваімі.
23 I хто, як люд Твой Ізраель, адзіны народ на зямлі, да каторага пайшлі Багі адкупіць Сабе, і зрабіць Сабе імя, і ўчыніць вялікія й страшныя справы ў зямлі Тваёй, перад людам Сваім, каторы Ты Сабе выбавіў зь Ягіпту, ад народаў і іхных багоў?
24 Ты ўмацаваў Сабе люд Ізраеля за люд Сабе навекі, і Ты, СПАДАРУ, стаў яго Богам.
25 Дык цяпер, СПАДАРУ Божа, слова Свае, каторае Ты вымавіў да слугі Свайго й да дому ягонага, зацьвярдзі навекі і зрабі, як Ты казаў.
26 I хай узьвялічыцца імя Твае навекі, каб казалі: “СПАДАР войскаў — Бог над Ізраелям”. I дом слугі Твайго Давіда хай будзе ўмацаваны перад відам Тваім.
27 Як Ты, СПАДАРУ войскаў, Божа Ізраеляў, адкрыў вуху слугі Свайго, кажучы: “Я памурую дом табе”, то знайшоў слуга Твой сэрца свае ў гэткай малітве.
28 Дык, Спадару СПАДАРУ! Ты тый Бог, і словы Твае застануцца праўдзівымі, і Ты казаў слузе Свайму гэткае дабро!
29 А цяпер зыч а дабраслаў дом слугі Свайго, каб ён быў вечна перад відам Тваім; бо Ты, Спадару СПАДАРУ, сказаў гэта, і дабраславенствам Тваім дабраславёны будзе дом слугі Твайго навекі».

Другая кніга Самуэлява, 7 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.