Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 16 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як Давід крыху зышоў зь верху гары, і вось, Цыва, слуга Мефівошэфаў, наўпярэймы яму, з параю накладзеных аслоў, на іх жа дзьвесьце букаткаў хлеба, сто зьвязкаў разынкаў, сто зьвязкаў фіґаў і скураны мех ізь віном.
2 I сказаў кароль Цыве: «Што гэта ў цябе?» I адказаў Цыва: «Аслы дому каралеўскаму езьдзіць, хлеб а садавіна на ежу дзяцюком, а віно піць аслабелым на пустыні».
3 I сказаў кароль: «А йдзе сын спадара твайго?» I адказаў Цыва каралю: «Вось, ён застаўся ў Ерузаліме, бо казаў: “Цяпер дом Ізраеляў зьверне імне каралеўства айца майго”».
4 I сказаў Цыве: «Вось, табе ўсе, што ў Мефівошэфа». I адказаў Цыва, пакланіўшыся: «Няхай знайду ласку ў ваччу спадара майго караля!»
5 I прышоў кароль Давід да Багурыму, і вось, вышаў стуль чалавек з роду дому Саўлавага, наймя Шымей Ґеранок; ён, ішоўшы, ішоў і кляў,
6 I пушчаў каменьням на Давіда а на ўсіх слугаў караля Давіда; усі ж людзі а ўсі харобрыя былі з правага й зь левага боку.
7 Гэтак гукаў Шымей, клінучы яго: «Адыходзь, адыходзь, мужу крыві і мужу Веляла!
8 СПАДАР абярнуў на цябе ўсю кроў дому Саўлавага, замест каторага ты загаспадарстваваў, і аддаў СПАДАР каралеўства ў рукі Аўсалома, сына твайго; і вось, ты ў бядзе, бо ты муж крыві».
9 I сказаў каралю Авішай Цэруёнак: «Чаму клінець гэты здохлы сабака спадара майго, караля? перайду я й здыйму яму галаву».
10 I сказаў кароль: «Што імне й вам, Цэруёнкі? хай так клінець, бо так СПАДАР расказаў яму клясьці Давіда. Хто ж можа сказаць: “Чаму ты так робіш?”»
11 I сказаў Давід Авішаю а ўсім служцом сваім: «Вось, калі сын мой, каторы вышаў з нутра майго, шукае душы мае, дык пагатове цяпер Венямінавец; пакіньце яго, хай клінець; бо СПАДАР казаў яму.
12 Можа СПАДАР гляне на паніжэньне Мае і зьверне СПАДАР імне дабром за сядняшнюю кляцьбу ягоную».
13 I йшоў Давід а людзі ягоныя дарогаю, а Шымэй ішоў бокам гары супроці яго, ішоў, і кляў, і пушчаў каменьням у бок яго, і пыліў пылам.
14 I прышоў кароль а ўвесь люд, быты зь ім, стамаваўшыся, і аддыхнулі там.
15 Аўсалом жа а ўвесь люд Ізраельскі прышлі да Ерузаліму, і Агітофэл ізь ім.
16 I было, як прышоў Гушай Архіцянін, прыяцель Давідаў, да Аўсалома, то сказаў Гушай Аўсалому: «Хай жывець кароль, хай жывець кароль!»
17 I сказаў Аўсалом Гушаю: «Гэткая дабрыня твая да прыяцеля твайго! чаму ты не пайшоў із прыяцелям сваім?»
18 І сказаў Гушай Аўсалому: «Не, каго абраў СПАДАР а гэты люд а ўвесь люд Ізраельскі, з тым і я, і зь ім застануся.
19 А, другое, каму я буду служыць? Ці ня сыну ягонаму? Як служыў я айцу твайму, так буду служыць і табе».
20 I сказаў Аўсалом Агітофэлу: «Дайце раду, што нам рабіць».
21 I сказаў Агітофэл Аўсалому: «Увыйдзі да мамошак айца свайго, каторых ён пакінуў сьцерагчы дом свой; і пачуюць усі Ізраяляне, што ты стаў непахнючым айцу свайму, і ўмацуюцца рукі ўсіх, каторыя з табою».
22 I разапнулі Аўсалому будан на страсе, і ўвыйшоў Аўсалом да мамошак айца свайго перад ачмі ўсяго Ізраеля.
23 Рады ж Агітофэлавы, каторыя ён даваў, у тым часе ўважалі, як калі б хто пытаўся слова ў Бога. Гэткая была кажная рада Агітофэлава як Давіду, так і Аўсалому.

Другая кніга Самуэлява, 16 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.