Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў | 12 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І вось сабраліся мужчыны Эфраіма і, прыйшоўшы ў Цафан, сказалі Ефтаху: «Чаму пайшоў ты ваяваць з Амонам і не захацеў нас паклікаць, каб ішлі з табой? За гэта мы спалім дом твой разам з табою».
2 Адказаў ім Ефтах: «Я і народ мой мелі вялікае змаганьне з Амонам. І клікаў я вас на дапамогу, але вы ня збавілі мяне ад рукі іхняй.
3 Бачачы гэта, выстаўляючы на небясьпеку жыцьцё сваё, пайшоў я на сыноў Амона, і выдаў іх ГОСПАД у рукі мае. Чым я заслужыўся, што сёньня вы падымаецеся ваяваць супраць мяне?»
4 І Ефтах сабраў да сябе ўсіх мужчынаў Гілеаду, і ваяваў супраць Эфраіма. І пабілі ваяры Гілеадзкія Эфраіма, бо той казаў: «Вы — уцекачы з Эфраіма. Гілеад жыве пасярод Эфраіма і Манасы».
5 І занялі Гілеадцы броды на Ярдане, якімі Эфраімцы маглі вярнуцца. І калі да броду прыбываў хто з уцекачоў і казаў: «Прашу, дазвольце мне прайсьці», Гілеадцы казалі яму: «Ці ты Эфраімец?» Калі той казаў: «Не»,
6 пыталіся ў яго: «Скажы: “Шыболет”», ён адказваў: «Сіболет», ня могучы правільна вымавіць. І бралі яго, і забівалі каля броду на Ярдане. Гэтак загінула ў той час у Эфраіма сорак дзьве тысячы.
7 Ефтах судзіў Ізраіля шэсьць гадоў, і памёр, і быў пахаваны ў горадзе сваім у Гілеадзе.
8 Пасьля яго судзіў Ізраіля Ібцан з Бэтлеему.
9 Ён меў трыццаць сыноў і столькі ж дочак, і пааддаваў іх замуж за межы свае, а адтуль прывёў трыццаць жонак для сыноў сваіх. Ён судзіў Ізраіля сем гадоў.
10 І памёр Ібцан, і быў пахаваны ў Бэтлееме.
11 Пасьля яго судзіў Ізраіля Элон Завулёнец, і судзіў ён Ізраіля дзесяць гадоў.
12 І памёр Элон, і быў пахаваны ў Аялоне ў зямлі Завулёна.
13 Пасьля яго судзіў Ізраіля Абдон, сын Гілеля з Піратону.
14 Ён меў сорак сыноў і трыццаць унукаў, якія езьдзілі на сямідзесяці маладых аслах. Судзіў ён Ізраіля восем гадоў.
15 І памёр Абдон, сын Гілеля з Піратону, і пахаваны быў у Піратоне, у зямлі Эфраіма на гары Амалека.

Кніга Судзьдзяў, 12 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.