Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Карыньцянам | 6 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І працуючы разам [з Ім], мы просім, каб ласка Божая не надарма́ была атрыманая вамі.
2 Бо Ён кажа: «У час прыемны Я выслухаў цябе і ў дзень збаўленьня дапамог табе». Вось, цяпер час адпаведны, вось, цяпер дзень збаўленьня!
3 Мы нікому ні ў чым не даем спатыкненьня, каб ня га́нілася служэньне,
4 але ў-ва ўсім адрэкамэндоўваем вам сябе, як служыцеляў Божых, у вялікай цярплівасьці, у прыгнётах, у патрэбах, у ўцісках,
5 у зьбіцьці, у вязьніцах, у забурэньнях, у працах, у чуваньнях, у пастах,
6 у чысьціні, у веданьні, у доўгацярплівасьці, у ласкавасьці, у Духу Сьвятым, у любові некрывадушнай,
7 у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праведнасьці ў правай і ў левай руцэ,
8 у славе і ганьбе, у ганьбаваньні і пахвале́; нібы падманшчыкі, але праўдзівыя,
9 як невядомыя, але пазнаваныя; як тыя, што паміраюць, але, вось, мы жывыя; як кара́ныя, але не забіва́ныя;
10 як засму́чаныя, але заўсёды радасныя; як убогія, але многіх узбагачаем; як нічога ня маем, але ўсім валодаем.
11 Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае пашырылася.
12 Вам ня цесна ў нас, але ў сэрцах вашых цесна.
13 Дзеля гэткае ж пла́ты, кажу [вам], як дзецям, пашырцеся і вы.
14 Ня будзьце пад чужым ярмом з бязьвернымі, бо якое таварыства праведнасьці і беззаконьня? Якая супольнасьць у сьвятла з цемраю?
15 А якая згода ў Хрыста з Бэліярам? Ці якая частка ў вернага з бязьверным?
16 Ці якая лучнасьць у бажні́цы Божай з ідаламі? Бо вы — бажні́ца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».
17 Дзеля гэтага: «Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас».
18 «І Я буду вам Айцом, і вы будзеце Мне сынамі і дочкамі, — кажа Госпад Усеўладны».

Другое пасланьне да Карыньцянаў Апостала Паўла, 6 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.