Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі да Цімафея | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Урочыста паручаю табе перад Богам а Хрыстом Ісусам, Каторы будзе судзіць жывых і мертвых у зьяўленьню Сваім і ў гаспадарстве Сваім:
2 Агалашай слова, будзь упорысты ўпару і вонках пары, вінуй, гань, захочуй із ўсёй цярплівосьцяй і навукаю.
3 Бо прыйдзе час, калі здаровае навукі ня сьцерпяць, але подле собскіх жадаў сваіх, маючы сьвярбячыя вушы, будуць набіраць сабе вучыцеляў;
4 I адвернуць вушы свае ад праўды, і зьвернуцца да байкаў.
5 Але ты будзь цьвярозы ў вусім, цярпі атугі, рабі работу евангелістага, паўні службу сваю.
6 Бо я ўжо выліваны, і пара адходу майго настала.
7 Я бег у добрых выперадках, бег скончыў, веру захаваў.
8 Адгэтуль карона справядлівасьці адкладзена імне, каторую дасьць імне Спадар, справядлівы Судзьдзя, таго дня; і не адно імне, але таксама ўсім, што ўлюбілі зьяўленьне Яго.
9 Сьпяшайся прыйсьці да мяне ўборзьдзе.
10 Бо Дзімас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў да Салуня, Крыськент да Ґаляты, Ціт да Далматы;
11 Адзін Лука з імною. Марку вазьмі й прывядзі із сабою, бо ён імне патрэбны да службы.
12 А Тыхіка я паслаў да Ефэсу.
13 Як пойдзеш, прынясі ахілім, каторы я пакінуў у Троадзе ў Карпы, і зьвіткі, асабліва скураныя.
14 Аляксандра катляр шмат ліха ўчыніў імне. Няхай яму Спадар адплаце подле ўчынкаў ягоных.
15 Сьцеражыся яго й ты, бо ён вельма працівіўся словам нашым.
16 У часе першае абароны мае нікога ня было з імною, але ўсі мяне пакінулі. Няхай ім не залічыцца гэта!
17 Але Спадар стаяў ля мяне і даў імне змогу, каб перазь мяне агалашэньне было поўна зроблена, і ўсі народы пачулі; і я быў вывальнены зь лявінае ляпы.
18 Выбаве мяне Спадар ад кажнага нягоднага ўчьінку і захавае мяне да нябёснага гаспадарства Свайго. Яму слава на векі вякоў. Амін.
19 Паздаровай Прыску а Аквілу і дом Анісіфараў.
20 Ераст застаўся ў Корынце, а Трахіма я пакінуў у Мілеце хворага.
21 Пабарзьдзі прыйсьці да зімы. Здароваюць цябе Еўвул а Пуд а Лін а Кляўда а ўсі браты.
22 Спадар Ісус Хрыстос із духам тваім. Ласка з вамі. Амін.

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха, 4 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.