Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Цімафея | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дух жа выразьліва кажа, што ў вапошнія дні адступяць некатрыя ад гэтае веры, зважаючы на ашукных духоў і навукі дзявальскія,
2 У двудушнасьці ману гукаючых, із спаленым сумленьням сваім,
3 Што бароняць жаніцца, расказуюць узьдзержавацца ад ежы, каторую Бог стварыў, каб верныя й пазналыя праўду прыймалі з падзякаю.
4 Бо кажнае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адхінена, будучы прыймана з падзякаю,
5 Бо пасьвячаецца словам Божым і маленьням.
6 Пакладаючы гэта перад братамі, будзеш добры слугачы Хрыста Ісуса, гадаваны словамі веры і добрай навукаю, за каторай ты пайшоў.
7 Сьвецкіх жа а старых бабаў байкаў чурайся, але ўкладайся ў набожнасьці.
8 Бо цялеснае ўкладаньне мала карыснае, але набожнае карыснае да ўсёга, маючы абятніцу жыцьця цяперашняга й прыйдучага.
9 Слова гэтае вернае й кажнага прыйма годнае.
10 Бо мы дзеля таго гарапашнічаем а труднімся, што спадзяемся на Бога жывога, Каторы ё Спас усіх людзёў, асабліва ж вернікаў.
11 Загадуй гэта й вучы.
12 Ніхто няхай ня мае ўлегцы маладосьці твае, але будзь зразаю вернікам у слове, у паступку, у міласьці, у веры, у чысьціні.
13 Пакуль ня прыйду, зважай на чытаньне, навучаньне, вучэньне.
14 Не занедбавай дару ў сабе, данага табе подле прароцтва з ускладам рук старшых.
15 Праз гэта рупся, будзь увесь у гэтым, каб дасьпех твой быў відавочны ўсім.
16 Глядзі самога сябе й навучаньня, трывай у гэтым, бо, так робячы, спасеш самога сябе і тых, што слухаюць цябе.

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха, 4 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.