Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Першы да Цімафея | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Ня гань старога, але навучай, як айца; маладых, як братоў;
2 Старыя жанкі, як маткі; маладыя, як сёстры, з усёй чысьцінёю.
3 Удовы паважай, запраўдныя ўдовы.
4 Калі ж якая ўдава мае дзеці альбо ўнукаў, дык хай яны перш вучацца паказаць набожнасьць сваю да радзімы свае і адплачаваць бацьком, бо гэта прыемна Богу.
5 Запраўдная ўдава і адзінотная спадзяецца на Бога і трывае ў маленьнях а малітвах ноч і дзень;
6 Але каторая жывець патураючы самой сабе, тая жывая памерла.
7 I гэта загадуй ім, каб былі беззаганныя.
8 Калі ж хто праз сваіх собскіх і асабліва праз хатніх ня рупіцца, тый выперся веры і горшы за няверніка.
9 Удава мае быць запісаваная да сьпісаньня ня меней, як шасьцьдзесятгодняя, каторая была жонкаю аднаго мужа,
10 Маючая сьветчаньне праз добрыя ўчынкі, калі выгадавала дзеці, калі частавала падарожных, калі ўмывала ногі сьвятым, калі памагала гаротным, калі ўлягала ў кажную добрую справу.
11 Малодшым жа ўдовам адмаўляй, бо калі яны стануць жадлівыя напярэк Хрыста, хочуць выходзіць замуж,
12 I гэтак падпадалі б пад засуджэньне, бо ўзрушылі б першую веру.
13 Ды ў тым самым часе яны вучацца быць дзяньгубнымі, ходзячы ад дому да дому; ды ня толькі дзяньгубнымі, але й брахлівымі, мяшаюцца ў чужыя справы, гукаючы няпрыходнае.
14 Дык я хачу, каб малодшыя выходзілі замуж, радзілі дзеці, кіравалі дом, не давалі праціўніку прыклепу да абмовы.
15 Бо некатрыя ўжо абярнуліся за шайтаном.
16 Калі які вернік альбо верніца мае ўдовы, няхай памагае ім, а не цяжарыць царквы, каб яна магла памагаць удовам запраўдным.
17 Старшыя, што кіруюць добра, няхай будуць уважаны за годных падвойнай сьці, асабліва працуючыя ў слове а навуццы.
18 Бо Пісьмо кажа: «Ня кілзай вала малоцячага»; і: «Працавень годны заплаты свае».
19 На старшых ня прыймай вінаваньня, хіба з дзьвюма альбо трыма сьветкамі.
20 Тых, што грэшаць, вінуй перад усімі, каб і засталыя страх мелі.
21 Асьвятчаю перад Богам а Хрыстом Ісусам а абранымі ангіламі, каб ты дзяржаў гэта без засуджэньня наперад, нічога ня робячы з прыхіннасьці.
22 Не сьпяшайся на нікога ўскладаць рук і ня будзь учасьнікам у грахох іншых. Захавай сябе чыстага.
23 Наперад пі не адну ваду, але ўжывай троху віна дзеля трыбуха свайго і частых няўздоленьняў сваіх.
24 Грахі некатрых людзёў яўныя, вядучы да суду, а грахі іншых ідуць за імі.
25 Аднолькава й добрыя ўчынкі яўныя, а калі не таковыя, ня могуць быць схаваныя.

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха, 5 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.