Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Кніга Егошуі | 24 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I зьбер Ігошуа ўсі плямёны Ізраелявы да Сыхему, і згукаў старцоў Ізраелю, і галавы іх, і судзьдзяў іхных, і нагляднікаў іхных, і сталі яны перад Богам.
2 I сказаў Ігошуа ўсяму люду: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: “3а ракою жылі айцове вашыя здаўна, Фераг, ацец Абрагамаў, ацец Нагораў, і служылі іншым багом.
3 I Я ўзяў айца вашага Абрагама з за ракі, і вадзіў яго па ўсёй зямлі Канаанскай, і размножыў насеньне ягонае, і даў яму Ісака.
4 I даў Ісаку Якава а Ісава. I даў Ісаву гару Сэір на спадак яму; Якаў жа а сынове ягоныя зышлі да Ягіпту.
5 I паслаў Я Масея а Аарона, і зразіў Ягіпет, як Я зрабіў сярод яго, потым Я вывеў вас.
6 I вывеў Я айцоў вашых ізь Ягіпту, і вы прышлі аж да мора, і гналіся Ягіпцяне за айцамі вашымі зь цялежкамі а коньнікамі да Чырвонага мора.
7 I загаласілі да СПАДАРА, і Ён палажыў цемень памеж вас і Ягіпцян, і навёў на іх мора, каторае іх і пакрыла. I бачылі вочы вашы, што Я зрабіў у Ягіпце. I вы прабывалі на пустыні шмат дзён.
8 I прывёў Я вас да зямлі Аморэяў, што жылі за Ёрданом; і яны ваявалі з вамі; і даў Я іх у рукі вашы, і вы адзяржалі на спадак зямлю іхную, і Я выгубіў іх перад вамі.
9 I паўстаў Валак Цыпоронак, кароль Моаўскі, і ваяваў із Ізраелям, і паслаў і пагукаў Валаама Веоронка, каб ён пракляў вас.
10 Але Я ня зычыў паслухаць Валаама; і ён дабраславенствам дабраславіў вас, і Я выбавіў вас із рукі яго.
11 I вы перайшлі Ёрдан, і прышлі да Ерыхону. I ваявалі з вамі спадары Ерыхону, Аморэй а Ферэзэй, Канаанянін а Гэціч а Ґерґесэй а Гэвей а Евусэй; але Я аддаў іх у рукі вашы.
12 Я паслаў перад вамі шаршні, і прагналі яны іх ад вас, двух каралёў Аморэйскіх; не мячом тваім ані лукам тваім.
13 I даў Я вам зямлю, над каторай вы не марыліся, і месты, каторых вы не станавілі, і вы жылі ў іх; зь вінных а аліўных садоў, каторых вы не садзілі, вы ясьцё”.
14 А цяпер бойцеся СПАДАРА і служыце Яму ў супоўнасьці а праўдзе; аддальце багі, каторым служылі бацькі вашыя за ракою а ў Ягіпце, і служыце СПАДАРУ.
15 I калі ліха ў вачох вашых служыць СПАДАРУ, то выбярыце сабе цяпер, каму служыць, ці багом, каторым служылі бацькі вашыя, быўшы за ракою, ці багом Аморэяў, у каторых зямлі жывіцё, а я а дом мой будзем служыць СПАДАРУ».
16 I адказаваў люд, і сказаў: «Крый Божа, каб мы пакінулі СПАДАРА, каб служыць іншым багом!
17 Бо СПАДАР, Бог наш, Ён Тый, Каторы ўзьвёў нас а бацькоў нашых ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў, і каторы рабіў перад ачыма нашымі гэтыя вялікія знакі, і ахараняў нас у вусёй дарозе, па каторай мы йшлі, і сярод усіх людаў, пераз каторыя мы праходзілі.
18 I прагнаў СПАДАР ад віду нашага ўсі люды й Аморэя, жыхара зямлі. Таксама мы будзем служыць СПАДАРУ, бо Ён Бог наш».
19 І сказаў Ігошуа люду: «Ня зможаце служыць СПАДАРУ, Бо Ён Бог сьвятасьцяў, ён Бог завіднік, Ён не даруе выступаў вашых а грахоў вашых.
20 Бо калі вы пакінеце СПАДАРА й будзеце служыць чужым багом, то Ён павернецца супроці вас, зробе ліха вам і выгубе вас просьле тога, як Ён добра дзеяў вам».
21 I сказаў люд Ігошуі: «Не, мы СПАДАРУ будзем служыць».
22 I сказаў Ігошуа люду: «Вы сьветкі празь сябе, што вы абралі сабе СПАДАРА, служыць Яму?» I яны адказалі: «Сьветкі».
23 «А цяпер аддальце чужыя багі, каторыя пасярод вас, і нахінеце сэрца свае да СПАДАРА, Бога Ізраелявага».
24 I сказалі люд Ігошуі: «СПАДАРУ, Богу нашаму, будзем служыць і голасу Яго будзем слухаць».
25 I ўчыніў Ігошуа змову зь людам таго дня, і ўставіў яму ўставы а суд ў Сыхеме.
26 I ўпісаў Ігошуа словы гэтыя ў кнігу права Божага, і ўзяў вялікі камень, і пастанавіў яго там пад дубам, каторы ля сьвятыні СПАДАРОВАЕ.
27 I сказаў Ігошуа ўсяму люду: «Вось, камень гэты будзе нам за сьветку, бо ён чуў усі словы СПАДАРОВЫ, каторыя Ён гутарыў із намі, ён будзе за сьветку супроці вас, каб вы не адракліся СПАДАРА, Бога свайго».
28 I адпусьціў Ігошуа люд, кажнага да спадку свайго.
29 I сталася просьле гэтага, што памер Ігошуа Нунянок, слуга СПАДАРОЎ, сту дзесяцёх год.
30 I пахавалі яго ў граніцы спадку ягонага ў Фімнаф-Сэрагу, каторы на гары Яхрэмавай, на поўнач ад гары Гааш.
31 I служыў Ізраель СПАДАРУ ўсі дні Ігошуі і ўсі дні старцоў, каторых дні працягнуліся тады просьле Ігошуі, і каторыя ведалі ўсю справу СПАДАРОВУ, якую Ён учыніў Ізраелю.
32 I косьці Язэпавы, каторыя ўзьнесьлі сынове Ізраелявы зь Ягіпту, пахавалі ў Сыхеме, у дзелі поля, каторае купіў Якаў у сыноў Гамора, айца Сыхемавага, за сто манэтаў, і сталася яно спадкам сыном Яээпавым.
33 I Елеазар Ааронёнак памер, і пахавалі яго на ўзгорку Фінегаса, сына ягонага, каторы даны яму на гары Яхрэмавай.

Кніга Егошуі Нунянка, 24 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.